Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Суббота, 15 Июль 2017 11:49

Альбін Шацілла

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Фашчаўка, Чачэрск, Мінск  і інш.

Нарадзіўся 2 студзеня 1887г.

Скончыў Мітрапалітальную духоўную семінарыю ў Пецярбургу.

1917г. прыняў сакрамэнт пасвячэння.

1919-1924гг. - працаваў спачатку выконваючым абавязкі, а з 5 мая 1920 г. адміністратарам чачэрскай парафіі Гомельскага дэканата. Да лістапада 1922 г. загадваў адначасова журовіцкім i астроўскім касцёламі.

3 1924г. — адміністратар фашчаўскай парафіі, а таксама іншых парафій Магілёўскага дэканата, у якіх не было душпастыраў.

Арыштаваны ў жніўні 1929 года Кіраўнік генеральнага консульства Польшчы ў Мінску Г. Янкоўскі дакладваў 26 верасня 1929 г. польскаму пасольству ў Маскве пра зняволенне на працягу месяца кс. Шаціллы, пробашча ў Койданаве (Дзяржынску).  У пачатку 1930 г. кс. Шаціла яшчэ знаходзіўся ў зняволенні. Пасля вызвалення атрымаў дазвол на здзяйсненне набажэнстваў на ўсёй тэрыторыі БССР.

Восенню 1930 г. быў адміністратарам парафіі святых Сымона i Алены ў Мінску. Знайшоў магчымасць сустрэцца з арыиггаваным Апостальскім Адміністратарам у Беларусі біскупам Баляславам Слоскансам, які часова быў змешчаны ў мінскай турме. Ксёндз Шацілла інфармаваў біскупа аб прызначаных уладамі высокіх падатках на касцёл (5 тыс. руб.) i асабістых падатках на святароў (7 тыс. руб.), якія святары не маглі заплаціць, аб правакацыях i ўціску, абмежаваннях у душпастырскай працы, аб пастаяннай пагрозе арышту. Ён адзначыў, што, напэўна, нават жыццё на Салаўках было б значна лягчэйшым.

Ксёндз Шацілла зноў быў арыштаваны ў студзені 1932 г. у Мінску.

14 снежня 1932 г. за «контррэвалюцыйную дзейнасць i шпіянаж» асуджаны на 10 гадоў зняволення ў лагеры i высланы на Салаўкі. У тым жа годзе быў пераведзены ў лагер на востраве Анзер.

Зноў арыштаваны ў лагеры i 9 кастрычніка 1937 г. i пастановай асобай «тройкі» УНКУС па Ленінградскай вобласці прыгавораны да вышэйшай меры пакарання.

Расстраляны 3 лістапада 1937 г. у салавецкай турме ва ўрочышчы Сандармох.

 

Крыніца:

Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны. Гісторыя Гомельскага дэканата, Мінск 2012.

КНИГА ПАМЯТИ РАССТРЕЛЯННЫХ И ПОГИБШИХ В ТЮРЬМАХ, ЛАГЕРЯХ И ССЫЛКАХ КАТОЛИЧЕСКИХ СВЯЩЕННОСЛУЖИТЕЛЕЙ, у: http://old.memo.ru/history/religion/katoliki.htm

КНИГА ПАМЯТИ, у: http://cathol.memo.ru/KNIGA/Sha.html#s.19

Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998

Прочитано 1675 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by
Другие материалы в этой категории: « Уладзіслаў Кунда Юзаф Лук'янін »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены