Распачалася дадзеная ініцыятыва ў кастрычніку 2016г. па ініцыятыве а. Віталія Чабатара, місіянера-клярэтына з Магілёва. 18 кастрычніка развіццё "Ружанцовай круцыяты" паблагаславіў біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці. На сённяшні дзень да ініцыятывы далучылася больш каля 260 чалавек – не толькі з Магілёўшчыны, але з розных куткоў Беларусі.
“Ружанцовая круцыята” – сумесная малітва ў інтэнцыі “Аб адраджэнні веры каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Крыжу”.
Умовы ўдзелу: прыняцце абавязку штодзённай малітвы прынамсьці 1 таямніцай Ружанца (гэтую інтэнцыю можна дадаваць да іншых інтэнцый, калі молімся ружанцовай малітвай, нп. за бацькоў, за памерлых ігд.); падпісанне адпаведнай Дэкларацыі аб гэтым.
Жадаючых далучыцца да дадзенай ініцыятывы просім звяртацца да душпастыраў Магілёўшчыны.
„Ружанцовая малітва з’яўляецца вялікай дапамогай для чалавека нашага часу, бо яна дае спакой і зацяроджанасць; Можна сказаць, што яна ўводзіць нашае жыццё ў Божыя таямніцы і скіроўвае Бога да нашага жыцця”.
Ян Павел ІІ
Для сувязі і дадатковай інфармацыі:
а. Віталій Чабатар CMF
а/я 21, 212036 Магілёў
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
тэл. +375298498083
Кансэкрацыя біскупа-наміната Юрыя Касабуцкага адбудзецца ў Мінскай архікатэдры Імя Марыі 25 студзеня 2014 г. а 11.00.
“Малітва — гэта ўзнясенне душы да Бога ці просьба, скіраваная да Бога, аб дабротах, якія адпавядаюць Яго волі. Яна заўсёды з’яўляецца дарам Бога, які прыходзіць, каб сустрэцца з чалавекам. Хрысціянская малітва — гэта асабістая і жывая сувязь дзяцей Божых з іх бясконца добрым Айцом, з Яго Сынам Езусам Хрыстом і з Духам Святым, які жыве ў іх сэрцах.” Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, 534
31 кастрычніка Святы Пасад паведаміў, што ў Агульны Рымскі каляндар, які дзейнічае ва ўсім Касцёле, унесены літургічны ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ларэтанскай, які з гэтага года будзе адзначацца 10 снежня.