Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Вторник, 06 Май 2014 21:31

Касцёл св. Казіміра ў в. Расна (Дрыбінскі раён)

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Касцёл св. Казіміра (пачатак XIX ст.) у в. Расна Дрыбінскага раёна запіхнуты “на выселкі”, напэўна, каб яго ніхто не бачыў. Ён сціснуты з бакоў сельскімі сядзібамі і дамамі, “аздоблены” лініяй электраперадач, а калі ідуць працяглыя дажджы – ля самага ўваходу з’яўляецца вялізная лужына…

 

Ужо ў 1744 r. існавала тут супольнасць каталікоў, якая прыналежыла да аршанскага дэканату віленскай дыяцэзіі.

 

Ад 1747г. засноўваецца езуіцкая місія, якая падпарадкоўвалася клегіюму ў Мсціслаўі.

 

1751г. – пабудова драўлянай святыні як філіяльнай айцоў дамініканцаў.

 

1777г. – заснаванне незалежнай парафіі пры іезуіцкім кляштары.

 

1804г. – знішчэнне драўлянага храма пажарам. Багаслужэнні здзяйсняліся ў часовым будынку.

 

1812-1819 – пабудова мураванай святыні. Ахвяравальнікамі былі: айцы-іезуіты, Лявон Парчэўскі, граф Міхал Пацей. Айцы-іезуіты працавалі ў парафіі да 1820г.

 

1849 – парафія прыналежыць да чавускага дэканату Магілёўскай архідыяцэзіі.

 

Архітэктура святыні так апісваецца гісторыкамі:

“Форма касцёла падоўжаная, з франтоннымі калонамі з трох бакоў. На галоўным франтоне - драўляны крыж, дах накрыты ліставой бляхай. Падлога з сасновых дошак, скляпенне мураванае.

У касцёле чатыры алтары. Галоўны алтар, імя св. Казіміра, з абразом на поўны рост, зверху другі абраз Сэрца Збаўцы. Пад абразом св. Казіміра - герб ахвярадаўцаў Ельяшэвічаў.

Другі алтар, па правым баку, з Укрыжаваным Ісусам Хрыстом, у падножжы 3 абразы: св. Апостала Пятра, св. Магдалены і Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Трэці алтар, па левым баку, мае абраз Божай Маці ў сярэбранай рызе з Пацкоўскага касцёла. Ніжэй - абраз-копія Божай Маці Чанстахоўскай. Зверху – абраз Бога Саваофа са Збаўцам, які ўскладае карону на галаву Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Чацвёрты алтар, па левым баку, з драўлянай выявай Збаўцы каля слупа (з Пацкоўскага касцёла) і абраз св. Антона.

Стацый Дарогі Крыжовай Ісуса Хрыста - 14, рэліквіяраў з мошчамі святых - 2. Абразоў усяго 4, акрамя тых, што знаходзяцца ў алтарах.

Ля касцёла драўляная званіца з 5 званамі і цвінтар, даўжыня - 14, шырыня - 13 саж.”

Акрамя вышэйузгаданага, да парафіі належалі гаспадарчыя пабудовы: плябанія драўляная, свіран, лядоўня, канюшня, пуня, вазоўня і інш.

 

1923 – касцёл св. Казіміра пералічваецца ў спісе храмаў без адказнага душпастыра.

 

Касцёл Святога Казiмiра зачынiлi ў 1930-х гадах, павыкiдвалi труны святароў i пераўтварылi будынак спачатку ў клуб, а потым у склад. I ўсё ж найбольш пацярпеў храм у вайну. Як самы высокi будынак, ён стаў арыенцiрам для прыстрэлкi, а аднаўленнем, зразумела, ужо нiхто займацца не стаў. Сёння ад касцёла класiчнага стылю засталiся толькi цагляныя сцены i зводы…

 

У 90-х гадах ХХ ст. была спроба аднавіць каталіцкую супольнасць. Быў адказны святар, які пры дапамозе вернікаў нават арганізаваў часовую капліцу (якая, па-сутнасці, існуе і да гэтага часу)…

 

Выкарыстаная літаратура:

Кс. У. Завальнюк, Касцёлы Царскай Расіі, Мінск, 2009, с. 156-157.

Расна. Касцёл Святога Казіміра, у: http://www.radzima.org/be/object/2586.html

Скарбы старой Расны, у: http://zviazda.by/globus/skarby-staroj-rasny.

Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, Tom IX, с. 529, у: http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_IX/529

Дзяржкантроль знайшоў у Магілёўскай вобласці помнікі архітэктуры, якія нікому не належаць, у: https://novychas.info/hramadstva/dziarzkantrolj_znajshou_u_mahi/

Касцёл і сядзіба ў Расна. Фотаздымкі, у: http://old.horki.info/content/view/1729/46/

 

 

Прочитано 4276 раз

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены