25 верасня адбылося парафіяльнае свята ў Бялынічах.
Бялынічы, без сумненняў, з’яўляюцца вельмі сімвалічнымі для нашай магілёўскай зямлі… Ды і не толькі для Магілёўшчыны – нельга забыцца аб тым, што менавіта гэтае мястэчка нашыя продкі называлі “Беларускай Чэнстаховай” – як знак таго, што менавіта, тут, на усходзе Беларусі, Міласэрны Госпад спасылае праз Багародзіцу ў Бялыніцкай іконе свае ласкі, так патрэбныя нашаму народу.
Апошнім часам перыядычна пачалі ўжываць акрэсленне "Беларуская Чэнстахова" у дачыненні да Будслава... З аднаго боку нібы і правільна - бо "Нацыянальны санктуарый". Але аднак сорамна, што клапоцячыся аб паасобных знакавых месцах для каталікоў Беларусі, забываюцца іншыя мясціны, якія ўжо мелі гэтую назву агульнапрынятай, і якія па-сутнасці, патрабуюць не меншай, а нават большай на сённяшні дзень, увагі і клопату...