Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Среда, 18 Декабрь 2013 07:42

Дэканат

Оцените материал
(2 голосов)

Дэканат (ад грэцк. deka – дзесяць) – тэрытарыяльна-адміністратыўная адзінка Касцёла на чале з дэканам, якая

складаецца з некалькіх парафій (першапачаткова – з дзесяці, адсюль назва).

 

На дадзены момант у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі налічваецца 11 дэканатаў:

Бабруйскі

Барысаўскі

Вілейскі

Валожынскі

Магілёўскі

Маладзечанскі

Мінск-Захад

Мінск-Усход

Мядзельскі

Няжсвіжскі

Стаўбцоўскі.

 

Дэканат, які называюць таксама раённым вікарыятам, з'яўляецца дыяцэзіяльнай адзінкай тэрытарыяльнай арганізацыі Касцёла, якая складаецца з некалькіх парафій, а таксама іншых душпастырскіх цэнтраў (сектары, самастойныя душпастырскія цэнтры), на чале якога стаіць дзекан (кан. 553).

Душпастырскае значэнне дэканату трэба паставіць вышэй за адміністрацыйнае падпарадкаванне. Бо ў яго межах лепш відаць узаемадзеянне дадзеных зверху агульнадыяцэзіяльных прапаноў з уласнай ініцыятывай саміх душпастыраў і вернікаў. Тут выкарыстоўваецца прынцып дапаможнасці (Статуты Сіноду Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Пінскай і Віцебскай дыяцэзій, п. 1034, 1039)

 

Улада дэканату

Дэкан

На чале дэканату стаіць дэкан, якога прызначае дыяцэзіяльны біскуп на перыяд 5 год пасля таго, як даведаецца аб меркаванні духавенства ўсяго дэканату (кан. 554 § 2). Паўнамоцтвы дзекана распачынаюцца звычайна 1 студзеня, могуць быць прадоўжаны або, па важнай прычыне, скарочаны.

Пасада дзекана не павінна быць абавязкова звязана з «парафіяй дэкана».

 

Абавязкі і правы дэкана:

  • Дэканы з'яўляюцца супрацоўнікамі дыяцэзіяльнага біскупа ў яго пастырскім і адміністрацыйным служэнні, а таксама яго прадстаўнікамі сярод святароў у дэканаце.
  • Перад усім дэканы павінны быць ініцыятарамі душпастырства ў дэканаце. Яны павінны вызначацца як тэалагічнымі ведамі, так і апостальскай адданасцю; мець прызнанне і аўтарытэт сярод святароў і вернікаў.
  • Дэкан знаёміць новых пробашчаў і рэктараў касцёлаў з іх абавязкамі;
  • суправаджае біскупа падчас кожнага афіцыйнага побыту біскупа на тэрыторыі яго дэканату, а асабліва падчас кананічнай візітацыі, праўдзіва і шчыра паведамляючы аб усіх важнейшых справах парафіі.
  • Кожны дэкан карыстаецца ўласнай пячаткай, зацверджанай дыяцэзіяльным біскупам.
  • Дэкан удзельнічае ў Канферэнцыі дэканаў і па яе ўзору арганізуе Канферэнцыі дэканату і іх узначальвае.
  • Згодна з рэкамендацыямі дыяцэзіяльнага біскупа і мясцовымі патрэбамі натхняе і каардынуе душпастырскую працу ў дэканаце.

Таксама ён вырашае ўнутраныя праблемы дэканату, у прыватнасці:

  • кіруе вакантнай парафіяй, пакуль не будзе ў яе хто-небудзь прызначаны;
  • вырашае справы, якія не патрабуюць умяшання дыяцэзіяльнай курыі;
  • святарам дэканату, асабліва маладым, дае парады і дапамагае ў цяжкіх душпастырскіх і асабістых сітуацыях;
  • клапоціцца аб хворых святарах. Аб хваробе святара паведамляе ў дыяцэзіяльную курыю;
  • арганізуе дэканальныя дні духоўных сустрэч;
  • наглядае за кіраваннем касцёльнай уласнасцю ў дэканаце;
  • клапоціцца аб катэхізацыі ў дэканаце, маючы звычайнае права візітацыі;
  •  штогод візітуе ўсе парафіі і сектары дэканату (кан. 555); кантралюючы рэалізацыю адміністрацыйных рэкамендацый біскупа, дадзеных падчас кананічнай візітацыі, у вызначаны біскупам тэрмін прадстаўляе справаздачу аб сітуацыі ў дэканаце;
  • узначальвае парафіяльныя ўрачыстасці ў дэканаце;
  • пры выяўленні занядбання рэзідэнцыі душпастыра дэканату тэрмінова інфармуе аб гэтым дыяцэзіяльнага біскупа;
  • перадае ў курыю рэкалекцыйныя сведчанні святароў, статыстычныя дадзеныя і іншыя дакументы, якія патрабуе курыя;
  •  зацвярджае членаў Парафіяльнага камітэту, Душпастырскай рады і г.д.;
  • арганізуе перадачу пасля атрымання з курыі - парафіям і душпастырскім цэнтрам пастырскіх пасланняў, распараджэнняў, паведамленняў дыяцэзіяльнай улады, а таксама іншых касцёльных дакументаў;
  • вырашае магчымыя спрэчкі паміж пробашчам і яго супрацоўнікамі і працаўнікамі парафіі;
  • просіць аб стварэнні новых парафій і іншых душпастырскіх цэнтраў ці аб змяненні межаў парафіі, калі ўзнікае такая неабходнасць;
  • выконвае іншыя заданні, даручаныя яму дыяцэзіяльнай уладай;
  • вядзе архіў і дэканскую канцылярыю;
  • Дэкан можа, пры неабходнасці, удзяліць дыспенсу ад аднаго перадшлюбнага абвяшчэння, калі няма іншых перашкод для заключэння нарачонымі сакрамэнтальнага сужэнскага саюзу;
  • таксама з'яўляецца адказным за арганізацыю пахавання пробашча, які належыць да дэканату. Ён таксама з'яўляецца выканаўцам тэстамэнту кожнага з кандэканальных інкардынаваных у дыяцэзію святароў, калі няма іншага вызначанага выканаўцы. Акрамя гэтага дэкан адказвае за паведамленне ў курыю, а таксама ўсім святарам у дэканаце аб пахаванні на тэрыторыі дэканату духоўных асобаў, якія не належаць да дэканату. (Статуты, пп. 1040-1054).
  • Мае ўладу ўдзялення разграшэння ад касцёльных пакаранняў, не аб'яўленных і не зарэзерваваных за Апостальскай Сталіцай (кан. 508 § 2; 1355 § 2).

 

Віцэ-дэкан

  • Дапамагае выконваць абавязкі дэкану. Мае такія ж самыя правы і абавязкі, як і дзекан, але выконвае іх па просьбе або замяняючы дэкана. Віцэ-дэкана выбірае ўсё духавенства дэканату.
  • Кандыдат на віцэ-дэкана павінен мець, прынамсі, 10 гадоў святарства. У тым выпадку, калі віцэ-дзеканам выбіраецца святар, які не з'яўляецца пробашчам або не мае яшчэ 10 гадоў святарства, яго кандыдатура павінна быць зацверджана дыяцэзіяльным біскупам.

 

Духоўны кіраўнік

Да дэканальных службаў адносіцца функцыя дэканальнага духоўнага кіраўніка. Ён павінен мець прынамсі 10 гадоў святарства. Духоўнага кіраўніка выбіраюць усе святары дэканату.

У яго абавязкі ўваходзіць:

  • братні клопат аб захаванні святарскай супольнасці ў дэканаце;
  • правядзенне аскетычных канферэнцый і адарацый Найсвяцейшага Сакрамэнту падчас дэканальных канферэнцый;
  • калі патрэбна, падтрымліваць сабратаў у пытаннях асабістага жыцця.

 

Сакратар

Сакратаром з'яўляецца адзін са святароў дэканату, выбраны святарамі гэтага дэканату. Сакратар дэканату пад кіраўніцтвам дэкана вядзе пратаколы Канферэнцый дэканату.

 

Прочитано 10445 раз Последнее изменение Среда, 01 Январь 2014 19:00

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены