Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Четверг, 06 Август 2015 11:44

Наш рэгіён

Оцените материал
(0 голосов)

 

Магілёўская вобласць – адна з шасці абласцей Беларусі, размешчана на ўсходзе краіны.

 

Магілёўская вобласць – самы ўсходні рэгіён Беларусі, пагранічны з Расійскай Федэрацыяй. Усходнія суседзі рэгіёну – Смаленская і Бранская вобласці Расіі. На поўначы вобласць мяжуе з Віцебскай, на захадзе – з Мінскай, а на поўдні – з Гомельскай абласцямі.

 

Лясы  займаюць каля 37% тэрыторыі вобласці.

 

Насельніцтва Магілёўскай вобласці:

 

1 млн 70,8 тыс. чалавек пражываюць у Магілёўскай вобласці

75,79% насельніцтва жывуць у гарадах

88,7% насельніцтва складаюць беларусы

 

 

Пасёлкі і гарады Магілёўскай вобласці

 

У склад вобласці ўваходзяць два гарады абласнога падпарадкавання – Магілёў і Бабруйск – і 21 раён, што ўключае 15 гарадоў, 6 пасёлкаў гарадскога тыпу, 3 рабочыя пасёлкі, 194 сельскія Саветы з  3120 сельскімі населенымі пунктамі.

 

Герб Магілёўскай вобласціі Палажэнне пра яго зацверджаныя ўказам прэзідэнта Беларусі №1 ад 3 студзеня 2005 года. Апісанне герба:

 

Уяўляе сабой выяву на залатым полі французскага шчыта ў авале блакітнага колеру Магілёўска-Брацкай Божай Маці. Унізе размешчаныя тры зялёныя ўзгоркі, на якіх тры чырвоныя каласы з залатымі сцяблінамі. Шчыт акружаны вянком з залатога дубовага і лаўровага лісця, які злучаны Андрэеўскай стужкай.

 

 

Новы герб створаны на аснове гербу Магілёўскай губерні (1878 г.): у залатым шчыце тры курганы, на якіх тры коласы, у кожным з якіх па 7 зерняў. Шчыт апраўлены вянком з галінаў лаўру і дубу, перавязаным ордэнскай стужкай. У верхняй частцы герба намаляваны абраз Бялыніцкай Божай Маці.

Прочитано 6654 раз Последнее изменение Четверг, 06 Август 2015 11:54

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены