Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Каталіцкі “суботнік” у Магілёве: разам мы можам зрабіць шмат!

Оцените материал
(2 голосов)

Па ініцыятыве біскупа Аляксандра 26 верасня адбылася сумесная праца на тэрыторыі будынка па адрасе: вул. Ленінская 27, святароў і вернікаў Магілёўшчыны. 

На просьбу біскупа дапамагчы распачаць добраўпарадкаванне тэрыторыі будынка, які плануецца ў будучыні прыстасаваць у душпастырскі цэнтр для Каталіцкага Касцёла Магілёўшчыны, з ахвотай адгукнуліся святары і вернікі не толькі ўсіх магілёўскіх парафій, але і з Бабруйска, Касцюковіч, Горак, Чавусаў, Шклова, Фашчаўкі.

Цяжка было пачаць – асабліва тады, калі мы пабачылі стан рэчаў - але без сумневу, благаслаўленне на пачатак прац, удзеленае біскупам Аляксандрам, дапамагала, як і тое, што іерарх не толькі благаславіў на працу, але і сам быў вельмі актыўным удзельнікам акцыі!

Канешне, тое што было сёння зроблена, нехта можа палічыць мізэрным у параўнанні, што яшчэ трэба зрабіць (неабходная амаль поўная рэканструкцыя будынку)… Аднак факт таго, што мы змаглі сабрацца разам, што мы маглі праславіць Бога і праз працу,  з’яўляецца відавочным знакам таго, што сапраўды разам мы можам зрабіць шмат…

 

joomlamodniyportal.ru

Прочитано 2183 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены