Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

У парафіі св. Антонія прайшло пастырскае спатканне духавенства Магілёўшчыны

Оцените материал
(1 Голосовать)

        У Магілёўскай парафіі святога Антонія адбылася чарговая пастырская сустрэча духавенства.                       

У спатканні прынялі удзел:

 

Святары: Бп Аляксандр Яшэўскі SDB, а. Ежы Вежхоўскі CMF(Магілёў), а. Гжэгаж Ксёнжэк SP(Чавусы), а. Натанаэль Вайтала (Асіповічы), кс. Павел Адамовіч (Крычаў), кс. Аляксандр Шупенька (Шклоў), а. Віталій Чабатар CMF(Магілёў), кс. Павел Беразун (Магілёў), кс. Андрэй Кеўліч (Горкі), кс. Канстанцін Карака (Глуск).

 

Сёстры: Кангрэгацыя Сясцёр святой Ядвiгi ад Беззаганнай Багародзiцы Панны Марыi (ядвiжанкi), Кангрэгацыя Сясцёр св. Дамiнiка (дамініканкi), Кангрэгацыя Сясцёр Мiсiянерак Святой Сям’i.

 

Сустрэча распачалася супольнай малітвай Літургіяй Гадзінаў і духоўнай канферэнцыяй, якую падрыхтаваў а. Віталій Чабатар. У прамове святар перад усім імкнуўся прадставіць супольнасць Місіянераў Клярэтынаў. “Абвяшчаць Божае Слова на ўзор св. Антонія Марыі Клярэта” – так вельмі проста перадаў сутнасць харызмата сваёй супольнасць а. Віталій, акцэнтуючы сродкі, якімі карыстаўся святы:

 

“Малітва – у першую чаргу св. Антоні Марыя Клярэт быў чалавекам малітвы і заўважаў што без малітвы нічога не атрымаецца. Сам праводзіў некалькі гадзін штодзённа на малітве. Меў вялікае набажэнства да Эўхарыстыі.

 

Катэхізацыя дзяцей – адна з самых галоўных рэчаў якія павінен рабіць місіянер гэта сеяць у дзіцячых душах, вучыць іх праўдам катэхэтычным.

Катэхізацыя дарослых – таксама вельмі важная рэч. Ён заўважыў што перш чым гаварыць прыгожыя пропаведзі, варта навучыць людзей простым рэчам такім як праўды веры.

 

Пропаведзі – а. Кларэт казаў што катэхэза патрэбна для навучання а казанне да парушэння сэрцаў. На пропаведзі абвяшчаў Божае Слова, якое вельмі добра ведаў.

 

Раздаванне добрай літаратуры, меделікаў, ружанцаў, абразкаў і г.д.”

 

“Адным словам, - зазначыў а. Віталій, - наш заснавальнік  выкарыстоўваў усе даступныя сродкі, якія меў. Таму Клярэтыны, як Слугі Слова пасланы да ўсіх людзей, а асабліва да ўбогіх і пакінутых. Распачынаюць справу евангелізацыі ва ўсялякіх умовах у тым ліку і цяжкіх. Місіянеры працуюць у месцах, куды цяжка дабрацца і там куды ніхто не хоча ісці, у так званых безперспектыўных раёнах. Некаторыя біскупы жартам кажуць, што клярэтыны – гэта “спецназ касцёла”. Сыны Сэрца Марыі не цураюцца ніякай працы, абы толькі Бог быў знаны, каханы і каб усе Яму служылі.”

 

Пасля духоўнай канферэнцыі адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць таксама прыступіць да Сакраманту Пакаяння.

 

Святую Імшу ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. У гаміліі, якая была сканцэнтравана на літургічных чытанняў з дня, іерарх заклікаў да бескампраміснасці адносна зла, якое ёсць у нашым жыцці. “Нам усім трэба вучыцца ад маці з І-га чытання Другой Кнігі Макабэяў, якая бачучы смерць сваіх шасці дзяцей, заахвочаная праз караля  Антыёха пайсці на кампраміс, сама трывае ў вернасці Божаму Закону і ўмацоўвае ўсіх сваіх дзцей” – заклікаў  біскуп Аляксандр.

 

Пасля Эўхарыстыі адбыўся сумесны пачастунак. Затым адбылося абмеркаванне некаторых душпастырскіх спраў:

 

Біскуп перадаў прывітанне ад Мітрапаліта і падзякаваў за ініцыятывы, якія адбыліся ў Магілёўскім Рэгіёне ў апошні час.

 

Біскуп Аляксандр пазнаёміў удзельнікаў спаткання з падзеямі, якія рыхтуюцца ў архідыяцэзіі ў бліжэйшы час. У прыватнасці, 28 лістапада а 10 гадзіне ў Мінску адбудзецца сімпозіум, прысвечаны юбілею 50-годдзя ІІ Ватыканскага Сабору.

 

Паколькі набліжаецца перыяд Адвенту, іерарх заахвоціў душпастыраў выкарыстаць гэты час для духоўнай падрыхтоўкі вернікаў да святаў Божага Нараджэння.

8 снежня – распачацце Года Міласэрнасці – рыхтуецца адмысловае Пасланне Мітрапаліта. Таксама ў гэты дзень адпустовую Урачыстасць адзначае парафія ў Бабруйску. Галоўная св. Імша з біскупам Аляксандрам адбудзецца а 18:30.

 

12 снежня – адвентавае чуванне моладзі ў Магілёве. Тэма спаткання – “Благаслаўлёныя міласэрныя сэрцам” (пар. Мц 5,7).

 

13 снежня – адкрыццё Брамы Міласэрнасці ў Магілёве. Пачатак (Statio) у капліцы на польскіх могілках (вул. Лазарэнка) св. Імшой у 09:30. Затым у 10:30, працэсія з капліцы да катэдры. Адкрыццё Святых Дзвярэй у катэдры ў 11:00.

 

Была абмеркавана працоўная праграма святкавання Года Міласэрнасці ў Магілёўскай вобласці.

 

Кс. Андрэй з Горак ад свайго імя, імя кс. Далянскага і кс. Яркаўца запрасіў духавенства на святкавання імянін ў Касцюковічы, 30 лістапада а 12 гадзіне.

 

Кс. Павел Адамовіч паведаміў аб тым, што 12 снежня а 12.00 Крычаўская парафія будзе святкаваць сваё парафіяльнае свята і запрасіў прысутных прыняць удзел.

 

Былі абмеркаваны іншыя пытанні, якія датычаць Магілёўшчыны.

 

Наступная пастырская сустрэча плануецца 30 снежня а 11 гадзіне у Магілёўскай катэдры. У спатканні прыме удзел Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

joomlamodniyportal.ru

 

 

Прочитано 814 раз Последнее изменение Среда, 18 Ноябрь 2015 19:55
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

10.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).