Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Благаслаўлёная Баляслава, маліся за нас!

Оцените материал
(0 голосов)

Сёння, 29 студзеня, Касцёл адзначае ўспамін благаслаўлёнай Баляславы Марыі Лямэнт, панны.

Нарадзілася ў 3 ліпеня 1862 г. у Ловішу (Польшча). Ва ўзросце 22 гадоў уступіла ў ордэн Сясцёр Сям’і Марыі. Працавала настаўніцай і выхавацелькай у Варшаве, Магілёве, Пецярбурзе, Адэсе і Сімферопалі. У 1905 г. у горадзе над Дняпром заснавала новы ордэн Місіянерак Святой Сям’і, а з 1913 г. сёстры ўжо працавалі на тэрыторыі Фінляндыі, Эстоніі, а таксама ў Рыме і ў Варшаве. Памерла 4 лютага 1946 г. Была беатыфікаваная Янам Паўлам ІІ 5 чэрвеня 1991 г. у Беластоку.

 

На сённяшні дзень Кангрэгацыя Місіянерак Святой Сям’і працуе ў многіх мясцінах Беларусі: Магілёў, Баранавічы, Парафіянава, Пінск, Ашмяны, Маладзечна.

 

Малітва праз заступніцтва благаслаўлёнай Баляславы Лямэнт

Божа, Ты для большай славы Твайго імя ўчыніў, што благаслаўлёная Баляслава Марыя, прысвячаючыся працы ў справе еднасці хрысціянаў, дала нам прыклад жывой веры, праз яе заступніцтва ўзглянь ласкава на аўчарню Твайго Сына і зрабі, каб усе, каго асвяціў адзін хрост, з’ядналіся ў сапраўднай веры і братняй любові. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

 

 

Прочитано 1332 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).