Запрашаем усіх жадаючых актыўна правесці час на спартыўныя сустрэчы, арганізаваныя ў Магілёве.
Спартыўныя спатканні каталікоў былі ініцыяваныя ў 2016г. у рамках агульнага душпастырства кс. Паўлам Беразуном, які з’яўляўся вікарыем парафіі Ўнебаўзяцця НПМ г. Магілёва, пры падтрымцы святароў дэканату. Спатканні прадугледжваюць не толькі спартыўныя спаборніцтвы, але і сумесную малітву (па распачацце і заканчэнне сустрэчы).
З сакавіка 2017г. непасрэднай арганізацыяй займаецца парафія св. Антонія ў Магілёве. Сустрэчы адбываюцца па суботам ў спорткомплексе універсітэта харчавання па адрасе: г. Магілёў, вул. Шмідта 5В. Пачатак – а 20.00 (папярэдне ўдзельнікі спаткання пацвярджаюць свой удзел праз сацыяльныя сеткі).
Акрамя гульні ў міні-футбол, моладзь з душпастырамі збіраецца на іншыя спартыўныя мерапрыемствы (нп. настольны тэніс, катанне на каньках і інш.).
Для кантакту:
а. Віталій Чабатар CMFтэл.: +375 29 8498083, e-mail:
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.