Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Пятница, 27 Декабрь 2013 18:39

Парафія ў Горках

Оцените материал
(3 голосов)


View Larger Map

Рымска-каталіцкая парафія Маці Божай Бялыніцкай

 

пробашч: кс. Андрэй Кеўліч

 

г. Горкі, завул. Валадарскага 10

 

Інтэрнет-старонка: http://kasciol.by

 

Суполкі ў сацыяльных сетках: Facebook, Укантакце

 

Расклад багаслужэнняў

 

• Св. Імша ў звычайныя дні: паводле раскладу, які падаецца на бліжэйшыя дні тыдня

• Св. Імша ў нядзелі: 8.00, 16.00 ((магчымы змены)

 

3 гісторыі Горацкага касцёла

 

Напэўна, ў гісторыі кожнага горада, незалежна ад яго памераў, ёсць свае нязведаныя мясціны, гістарычныя факты, нейкія падзеі, якія час ад часу робяць саму гісторыю больш цікавай і прывабнай.

 

Ёсць такія мясціны і ў нашым горадзе. Сярод іх парк, што размешчаны па вуліцы Савецкай, які зараз называюць паркам Кідалінскага, або паркам харчатрадаўцаў: тут знаходзяцца іх брацкія могілкі, а побач могілка нашага вядомага земляка генерал-маёра авіацыі М.М. Юдалінскага.

 

Мала хто ведае, што калісці ўся тэрыторыя гэтага парка была прыватнай уласнасцю ўладальніка Горацкага маёнтка Сапегі, які ў 1709 годзе за уласныя сродкі заснаваў тут рымска-каталіцкі касцёл Небаўзяцця Божай Маці. Касцёл быў драўляны, парафіян у ім лічылася 613 асоб, але большая частка з іх была з навакольных паветаў - Аршанскага, Копыскага, Чавускага, Мсціслаўскага, і яны наведвалі касцёлы, што былі бліжэй да іх месца жыхарства.

 

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год), усходняя частка Беларусі была далучана да Расіі, і на гэтай тэрыторыі прыярытэтнае развіццё атрымала праваслаўе. Колькасць прыхажан стала змяншацца, сродкаў на развіццё прыхода недаставала, а драўляны будынак касцёла прыходзіўу заняпад. Згодна ведамасцям рымска-каталіцкіх прыходаў за сакавік 1840 года прыхажан у касцёле было ўсяго толькі 24.

 

Але сітуацыя стала мяняцца пасля адкрыцця ў Горках земляробчай школы, калі сюды пачалі прыязджаць вучыцца студэнты польскай нацыянальнасці. Ужо ў 1839 годзе быў адрамантаваны і адноўлены касцёл, бо мелася на ўвазе, што ён будзе абслугоўваць католікаў з ліку навучэнцаў. У 1844 годе касцёл меў невялічкую сядзібу ў 7 дзесяцін зямлі, фальварк Шыманоўку ў 28 дзесяцін і быў залічаны ў чацвёртую ступень штатных казённых касцёлаў з пенсіяй у 275 рублёўу год. 3 гэтых грошай 25 рублёў ішло на выплату падаткаў, 35 рублёў адсылалася ў Магілёў на ўтрыманне дэкана. На ўтрыманне ксяндза і двух служыцелей касцёла заставалася 215 рублёў на год.

 

У 1845 годзе ксёндз касцёла звярнуўся ў Земляробчую школу з просьбай аб грашовай субсідыі ў памеры 120 рублёў, у той час у ліку парафіян было 44 яе вучні. Дырэктар Земляробчай школы Пэйкер накіра- ваў просьбу ў Пецярбург. Міністр Кісялёў назначыў штогадовую субсі- дыю ў памеры 100 рублёў. 3 першай субсідыі быў пафарбаваны касцёл і папраўлена агароджа. У 1861 годзе зноў накіравана просьба аб фінансавай дапамозе і касцёл атрымаў 300 рублёў са сродкаў дэпартамента земляробства.

 

У1859 годзе ў штат Земляробчага інстытута быўуведзены каталіцкі на- стаўнік, які выкладаў закон божы на польскай мове. Такім чынам у Горках сталі працаваць адразу два ксяндзы - Манюшка і Дабравольскі, якія былі пад падазрэннем, як неблаганадзейныя. Вядома што губернатар Беклямішаўвызываўнапачатку 1863 года да сябе дырэктара Земляробчага інстытута Траутфетара і прапанаваў яму замяніць неблаганадзейных ксёндзаў на іншых, але Траўтфетар не падтрымаў прапанову губернатара.

 

У 1863 годзе касцёл стаў адным з цэнтраў збору паўстанцаў, і як паказвалі потым сведкі, інстытуцкі ксёндз Манюшка спяваў разам з паўстанцамі палітычны гімн. Пасля паражэння паўстання ён быў арыштаваны і высланы спачатку адміністрацыйна ў Пермскую губерню, а затым, пасля пазбаўлення усіх правоў і маёмасці, асуджаны да высылкі ў Томскую губерню. Лёс ксяндза Дабравольскага невядомы, а ў 1865 годзе ў касцёле працаваўужо ксёндз Камянецкі.

 

У ліпені 1865 года магілёўскі губернатар Беклямішаў інфармаваўВіленскага генерал-губернатара аб неабходнасці скасавання Горацкага касцёла. 15 лістапада 1865 года выйшла прадпісанне за № 3032 аб закрыцці ў Магілёўскай губерні 19 касцёлаў, у тым лілу і Горацкага. 4 студзеня 1866 года павятовы спраўнік атрымаў прадпісанне Магілёўскага губернатара закрыць касцёл. У рапарце губернатару Горацкі спраўнікпаведамляў, што прадпісанне выканана, апісваў стан будынка як вельмі ветхага, непрыгоднага для выкарастання, а вось пабудовы, што знаходзіліся пры касцёле і дом ксяндза былі ўдобрым стане, і спраўнік прапаноўваў іх выкарыстоўваць для размяшчэння тут салдат, а касцёльную зямлю аддаць ва уласнасць горада.

 

Касцёл быўзачынены і апячатаны, маёмасць перададзена ў Дубровенскі касцёл. На гэтым месцы быў пастаўлены драўляны крыж, які прастаяў да пачатку дваццатага стагоддзя. Затым тут пабудавалі кінематограф, а побач - друхпавярховую каменную турму. У 1925 годзе будынак турмы перарабілі пад гарадскую бальніцу. Заразтут размешчаны раённы цэнтр гегіены і эпідэміялогіі. Пасля знішчэння касцёла змяніла назву і вуліца Ксяндзоўская на Дваранскую.

Святлана Скаромная

 

 

Паводле: Региональные Ведомости, №49 (501) ад 03.12.2008, с. 3.

Прочитано 6581 раз Последнее изменение Понедельник, 05 Октябрь 2020 17:54

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены