ШТО ГЭТА?
распаўсюджванне за добраахвотнае ахвяраванне ў парафіях нашай архідыяцэзіі адмысловых картачак - сімвалічных знакаў "дару сэрца".
Запрашаем Вас скласці ахвяраванне, якое стане ўнёскам, дарам сэрца адносна справы арганізацыі належнага функцыянавання нашых каталіцкіх парафій - Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў.
НАВОШТА?
Мэта акцыі – дадатковая мэтавая дапамога парафіяльным супольнасцям ва ўсходняй частцы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якія маюць патрэбу ў дапамозе ў галіне належнай арганізацыі душпастырскай дзейнасці, рэалізацыі канкрэтных душпастырскіх ініцыятыў, канкрэтных інвестыцыйных праектаў, а таксама аплаты бягучых выдаткаў у парафіях.
КАЛІ БУДЗЕ АДБЫВАЦЦА?
У перспектыве - штогадовая ініцыятыва ў архідыяцэзіі, якая будзе распачынацца Нядзеляй Добрага Пастыра і заканчвацца святам Перамянення Пана.
ЯК ДАЛУЧЫЦЦА?
Звярнуцца трэба да сваіх душпастыраў, а таксама да асоб, адказных за правядзенне Ініцыятывы.
І ГАЛОЎНАЕ
Запрашаем Вас таксама далучацца да супольнай малітвы аб развіцці Каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі. Такой магчымасцю з’яўляецца тзв. “Ружанцовая круцыята” – сумесная малітва ў інтэнцыі “Аб адраджэнні веры каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Крыжу”. Жадаючых далучыцца да дадзенай ініцыятывы просім звяртацца непасрэдна да душпастыраў Магілёўшчыны.
Па ўсіх пытаннях адносна Ініцыятывы звярнуцца можна да:
Асістэнт Каардынатара: +375298809919 – кс. Андрэй Кеўліч
ВАЖНАЕ:
Дэкрэт Арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага аб заснаванні Ініцыятывы:
Зварот Арцыбіскупа Юзафа Станеўскага да духавенства і вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на Нядзелю Добрага Пастыра 2024
https://drive.google.com/file/d/1dE1ezcfoct3J4Ss5ZAvXbH3Kl7yv72hg/view?usp=sharing
Больш падрабязнае апісанне Праекта:
https://drive.google.com/file/d/1Lk6zT1xdXs4Ptq5TSxyEn6tuHtUvsxQS/view?usp=sharing
Памятка для душпастыраў:
https://drive.google.com/file/d/1cgpmYZX6Jg8ARBy8RPI8xvco6WrVhMmd/view?usp=sharing