Адміністратар з правамі пробашча
Кс. Ежы Вежхоўскі CMF
Вікарый
Кс. Віталій Чабатар CMF
Адрас для карэспандэнцыі:
пр-т Дзімітрава, 76/63
212038 г. Магілёў
Магілёўскі р-н
Магілёўская вобл.
Рэспубліка Беларусь
Месца знаходжання капліцы і будаўніцтва касцёла:
пр-т Шмідта / вул. Астроўскага.
Расклад багаслужэнняў (магчымы змены)
Св. Імша ў нядзелю — 09.00 (польск.), 10.30, 12.00 (для дзяцей), 16.00 (для моладзі).
У летні час (1 чэрвеня – 31 жніўня): 09.00 (польск.), 10.30, 16.00 (для моладзі), 19.00.
Св. Імша ў будні (на працягу ўсяго года) — 09.00 (польск.), 18.00.
З гісторыі парафіі
Карані парафіі вядуць у XVII ст., калі айцы бэрнардынцы заснавалі ў 1687 г. кляштар з драўляным касцёлам на беразе Дняпра;
у 1708г. драўляная святыня згарэла, і на яе месцы ў 20-ыя гады XVІІІ ст. быў пабудаваны каменны касцёл, які быў знішчаны ў 50-тыя гады ХХ ст. савецкай уладай.
Парафія аднавіла сваю дзейнасць у 2002г., ахопліваючы тэрыторыю Задняпроўя.
У 2004г. у Магілёў прыбылі айцы-кларэтыны і прыняліся за падрыхтоўку неабходнай дакументацыі для будавання новай святыні.
17 чэрвеня 2012 г. адбылося асвячэнне вуглавога каменя пад будаўніцтва касцёла св. Антонія.
На сённяшні дзень пабудавана невялікая капліца з памяшканнем для заняткаў па катэхезе. Вядзецца душпастырская праца з моладдзю, сем’ямі і інш. Парафія з’яўляецца вельмі часта месцам дэканальных спатканняў.