У межах новага праекта дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Мінску і Магілёве распачалі працу сацыяльна-кансультацыйныя пункты, дзе могуць атрымаць дапамогу людзі, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі з прычыны хваробы, страты блізкага чалавека, сямейных праблем, інваліднасці, беднасці і іншых прычын.