Працэсія Божага Цела ў Магілёве сёлета адбудзецца 22 чэрвеня. Распачнецца яна ў 11.00 святой Імшой у касцёле Ўнебаўзяцця НПМ і св. Станіслава, а пасля вернікі ва ўрачыстай працэсіі пройдуць, праслаўляючы Бога, да капліцы св. Казіміра і св. Ядзвігі на каталіцкіх могілках.