24 верасня ў Мсціслаўскім касцёле Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася малітва з нагоды “Дажынак-2016”.
Запрашаем пазнаёміцца з фотарэпартажам Марыям Лавал, якая ўдзельнічала ў пешай пілігрымцы да Бялыніч з Магілёва, што адбылася 24-25 верасня 2016г.
25 верасня адбылося парафіяльнае свята ў Бялынічах.
Бялынічы, без сумненняў, з’яўляюцца вельмі сімвалічнымі для нашай магілёўскай зямлі… Ды і не толькі для Магілёўшчыны – нельга забыцца аб тым, што менавіта гэтае мястэчка нашыя продкі называлі “Беларускай Чэнстаховай” – як знак таго, што менавіта, тут, на усходзе Беларусі, Міласэрны Госпад спасылае праз Багародзіцу ў Бялыніцкай іконе свае ласкі, так патрэбныя нашаму народу.
11 кастрычніка ва ўзросце 74 гадоў адышоў у вечнасць Тадэвуш Шылак — бацька кс. Паўла Шылака, пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Краснае Маладзечанскага дэканата, які шмат гадоў быў таксама душпастырам на Магілёўскай зямлі (вікарый парафіі Ўнебаўзяцця НПМ г. Магілёва, адміністратар парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ у г. Крычаве, дэкан Магілёўскага дэканату).