Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
3 красавіка  а 18 гадзіне ў конкатэдральнай парафіі Магілёва адбыўся адмысловы Крыжовы Шлях, які падрыхтавала моладзь парафіі пад падтрымцы с. Веры MSW.
Вялікая пятніца перажываецца як дзень посту і жалобы як у касцёлах, так і ў дамах хрысціянаў. У гэты асаблівы дзень парафію святога Антонія г. Магілёва наведаў біскуп Юрый Касабуцкі, каб перажыць яшчэ раз смерць Хрыста менавіта з магілёўскімі вернікамі.
Шчыра запрашаем усіх каталікоў усходняга абраду далучыцца да перажывання Пасхі Хрыстовай у нашай магілёўскай супольнасці:
Галоўная ўрачыстасць літургічнага года – падзея Вялікадня – уяўляе сабою драму ў трох дзеяннях і носіць найменне «Святы Пасхальны Трыдуум» ці на латыні “Triduum Paschale”. Пасхальны Трудуум пачынаецца Імшой Вячэры Пана у Вялікі чацвер, а заканчваецца ІІ Нешпарамі Вялікоднай нядзелі. Выраз «Трыдуум» паказвае, у першую чаргу, не на часавы прамежак…
У Вялікі Чацвер святары Магілёўшчыны сабраліся з біскупам Юрыем Касабуцкім на святой Імшы Хрызма, каб падзякаваць Богу за дар святарства.