Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

З гісторыі касцёла ў вёсцы Фашчаўцы

Оцените материал
(1 Голосовать)

прадстаўляем Вашай увазе тэкст выступлення шклоўскага краязнаўцы Аляксандра Грудзіны, які датычыць гісторыі фашчаўскай парафіі.

У гістарычнай літаратуры паведамляецца некалькі дат узнікнення фашчаўскай святыні. Аднак, галоўнае, падагульняючы  ўсе пералічаныя даты, ўпэўненна можна сцвярджаць - каталіцкі асяродак у Фашчаўцы паўстаў не пазней сярэдзіны XVIIстагоддзя.

 У далейшым, храналагічныя даведкі распавядаюць, што ў 1692 годзе завершана будаўніцтва драўлянага храма. Адбылося гэта дзякуючы намаганням айца Самуэля Косцюковіча (o. SamuelaKosciukiewiczaSJ), рэктара езуітскага калегіюма ў Оршы.

У 1708 годзе, падчас Паўночнай вайны, касцёл быў абрабаваны маскоўскімі войскамі і ў 1738 годзе пачынаецца будаўніцтва новага мураванага касцёла. І толькі праз 16 гадоў, у 1754 годзе, будаўніцтва храма завершана. Будаўніцтва новага мураванага касцёла ў Фашчаўцы вялося не толькі за кошт езуітскага калегіюма ў Оршы, але і за ахвяраванні шматлікіх пілігрымаў, якія штогод наведвалі вядомы абраз Божай Маці.

У гэтым жа годзе храм быў асвечаны ў гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Такім чынам, ўзамен драўлянага касцёла, ў Фашчаўцы ў сярэдзіне 18 стагоддзя паўстаў новы, велічны і прыгожы, пабудаваны ў стыле віленскага барока, храмавы будынак разам з гаспадарчымі пабудовамі.

Як гаворыць легенда, цэглу на новы мураваны касцёл выраблялі ў адлегласці 10 кіламетраў у Гарадзішчы, адкуль яна па ланцугу чалавечых рук перадавалася на пабудову храма. Знешне будынак касцёла меў форму правільнага крыжа, даўжыня – 51, шырыня – 35, вышыня – 28 аршынаў. Па баках дзве квадратныя мураваныя вежы з жалезнымі крыжамі наверсе. Па абодвух баках касцёла былі дзве двухпавярховыя рызніцы.

У храме адзінаццаць алтароў. Галоўна алтар – мураваны. Другі алтар, з цудатворнымабразом Найсвяцейшай Багародзіцы. На абраз былі павешаны залаты крыж, упрыгожаны каштоўнымі камянямі. Гэты абраз закрываецца другім абразом Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Над абразом Божай Маці – абраз Сэрца Ісуса Хрыста, а зверху – абраз Святой Тройцы.

Трэці алтар, з абразом Укрыжаванага Ісуса Хрыста, Божай Маці Журботнай і малая фігурка Дзіцятка Ісуса за шклом. Чатвёрты алтар, з абразамі Святога Францішка Ксаверыя, Святога Антона, Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў пазалочанай рызе. Пяты алтар, з абразамі Святога Язэпа, Апякуна Найсвяцейшай Сям’і. Шосты алтар, з абразом Святога пакутніка Яна Непамуцкага. Сёмы алтар, з абразамі Святых Ігнацыя Лаёлы, Станіслава Косткі і Сэрца Ісуса. Восьмы алтар, з абразом пакутніка Сымпліцыяна Рыцара з яго мошчамі. Уверсе абраз Святога Арханёла Міхала. Дзевяты алтар, у выглядзе капліцы з вялікай фігурай Укрыжаванага Ісуса Хрыста. Дзесяты і адзінаццаты алтары, перанасныя, з абразамі Сэрца Ісуса і Дзевы Марыі, Божай Маці Бялыніцкай і Святога Язэпа. Стацый Дарогі Крыжовай Ісуса Хрыста – 14. Падлога ў касцёле была мазаічная.

Плябанія– драўляны дом, накрыты гонтай, у якім 9 пакояў. Іншыя пабудовы: флігель для прыслугі, пуня, канюшня, хлеў для жывёлы, лядоўня, свіран, лазня, побач сажалка, гумно для збожжа, студня. Святыня належыла да найвялікшых беларускіх каталіцкіх касцёлаў, была бачна па-над лясамі з 15 кіламетраў, а пры добрым надвор’і і з аддалёнага на 47 кіламетраў Магілёва.

Па сённяшні час на могілках у Фашчаўцы знаходзіцца велічны цагляны пастамэнт з драўлянай фігурай. Даследчыкі гэтага збудавання прапануюць некалькі версій узнікнення незвычайнага помніка. Па-першае, помнік-калона ўзведзена манахамі-езуітамі ў гонар рыцара Вялікага Княства Літоўскага Сімпліцыяна, які загінуў падчас бітвы пад Оршай.

Але найбоьш верагоднавыява на цагляным пастаменце належыць Святому Сімпліцыяну. У тыя далёкія часы, самі парафіяне адпраўляліся да Рыма, або да іншых хрысціянскіх святынь каб займець святыя памяткі. І сапраўды, як сведчаць гістарычныя крыніцы, ў Фашчаўскім касцёле (восьмы алтар) былі памешчаны рэліквіі (мошчы) Святога Сымпліцыяна, Папы рымскага першых стагоддзяў хрысціянства. Вернікі зрабілі пахаванне святых мошчаў Сімпліцыяна на могілках. Магчыма тут, таксама, пахаваны часткі Святога Крыжа. Гэта мае падставу, бо ўрачысты фашчаўскі фэст (прыстольнае свята) Знаходжання Святога Крыжа (“Здвігі”), які адбываўся ў Фашчаўцы 14 верасня, сведчыць аб тым, што ў касцёле мусілі знаходзіцца таксама і рэліквіі Святога Гасподняга Крыжа. Пра гэты фашчаўскі таямнічы помнік згадваў у сваіх творах яшчэ класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч.

Але галоўнай асаблівасцю фашчаўскага касцёла быў цудоўны абраз Маці Божай. Езуітскія штогоднікі (Litteraeannuae) захавалі звесткі аб цудах, якія здзейсніліся праз абраз Дзевы Марыі Фашчаўскай (Хвашчоўскай). Напрыклад, запіс 1787 года паведамляе: “Найсвяцейшая Багародзіца, вядома амаль два стагоддзя шматлікімі міласцямі і цудамі ў сваём Фашчаўскім абразе, здзейсніла ў гэтым годзе цудедзейныя доказы сваёй мацярынскай дабраты”. Маецца на ўвазе выпадак цудоўнага вылячэннянекага шляхціча Пацевіча, які доўгі час цяжка хварэў. Раней гэты шляхціч наведаў вопытнага лекара ў Шклове, але хвароба па-ранейшаму  вельмі хутка прагрэсавала. І вось аднойчы шляхціч страціў прытомнасць. А калі ён ачуняў, то рапавядаў аб з’яўленні яму Найсвяцейшай Багародзіцы, якая яго вылячыла. На трэцці дзень Пацкевіч пайшоў у пілігрымку ў Фашчаўку да сваёй Нябеснай Лекаркі выказаць адпаведную ўдзячнасць.

У пачаткуXXстагоддзя існуе наступнае апісанне абраза Багародзіцы. Мяркуецца, што складзена яно на аснове сведак атрыманых ад Фашчаўскага святара Антонія Мацулевіча: «Как ранее так и сейчас прославленный чудесами образ Марии находится в главном алтаре. Пресвятая Богородица изображена более чем в половину роста. На левой руке она держит своё Божественное Дитя, а в правой – скипетр. Украшают её серебряные одежды и такие же короны. Кроме того над образом помещена большая серебряная корона. На шее Пресвятой Девы, богато украшенный серебряный крест с частицами святой земли.

У касцёле, таксама, было 109 сярэбраных воців в форме фігурак разнастайнай велічыні і пробы.Гэта разнастайныя прадметы, якія дарылі вернікі святым мясцінам дзеля выздараўлення, Божага благаслаўлення і ласкі. Воцівы знаходзіліся ў двух драўляных шафах каля галоўнага алтаря. Асобныя надпісы сведчылі пра Божую любоў і выздараўленне, а таксама просьбы да Пресвятой Девы. Асобныя вернікі прыбылі ў Фашчаўку, адоліўшы шлях больш за 70 вёрст, і прасілі Каралеву Нябёсаў аб дапамогі, суцяшэнні і міласэрнасці ў цяжкія хвіліны жыцця.

Цудоўны абраз Маці Божай шанавалі ў мясцовай песні аб “Пані ў фашчоўскім абразе”. Пачэснае месца займае ў фашчоўскіх абрадах песня-гімн “О мой Божа, веру Табе”, якая была створана ў 1826 годзе ў прадбачанні забароны ўладамі Царкоўнай Уніі, як свайго роду катэхэзіс. На свята Наведвання Дзевы Марыі 2 ліпеня (пасля рэформы 31 мая) ва ўрачыстай працэсіі асвячалася крыніца ў суседніх Княжыцах. Яшчэ вялікай пашанаю карысталася свята Унебаўзяцця Дзевы Марыі (“Прачыстая”) 15 жніўня, каторае пасля вайны ператварылася ў наведванне памёрлых на могілках падобных на Дзяды і Радаўніцу.

Пра вёску Фашчаўка ў свой час згадвала і вядомая беларуская газета “Наша Ніва”. У кастрычніку 1908 года выданне паведамляла: “тутака (у Фашчаўцы) скрозь жывуць беларусы, але ёсць і трохі літвінаў. Вось, у тутэйшым касцёле завёўся цяпер парадак, што казанні ксяндзы кажуць па-польску, па-літоўску і па-беларуску; таксама спявае народ песні касцёльныя ў гэтых трох мовах. Беларусы тутэйшыя, як пачулі першы раз казанні  ў сваёй мове, дык ад радасці аж заплакалі”.

А вось якое выказванне пра гэтую парафію ёсць у святара Канстанціна Стэповіча, які вядомы ў беларускай літаратуры як паэт Казімір Сваяк: “Стройны касцёл, найвялікшы на Беларусі, ёсць асяродкам парафіі. Вакол разселася дзевяць вёсак каталіцкіх. Кругом гавораць чыстай мовай беларускай. Айцы Езуіты калісьці далажылі вялікай працы, каб Беларус не страціў сваёй мовы. Выдалі яны беларускі катэхізм, навучалі па-беларуску, вучылі песняў... Хвашчоўка так добра перахавала свой беларускі характар, што сялянцы дагэтуль убіраюцца ў строі народныя. Люд тутэйшы аказаў дзіўную да веры прывязанасць… І сягодня яшчэ не зменшылася гэта любоў да касцёла. Ідуць туды ахвотна, і не чуваць між імі жыцця распушчанага, немаральнага... Вялікія святы-фэсты збіраюць у Хвашчоўку цэлыя грамады Беларусаў, нават з мест далёкіх - бо далёка разышлася слава Дзевы Марыі Хвашчоўскай”.

Вядомы прозвішчы асобных пастараў фашчаўскай святыні. Крыніцы паведамляюць прозвішчы ксяндза-дэкана П.Зялінскага і ксяндза Антона Мацулевіча. У 1900 – 1902 гадах парафіяй адміністраваў Павел Карповіч. Ад 1911 года пробашчам быў ксёндз Ян Баравік. У 1923 годзе згадваецца прозвішча Аляксандра Сака. З 1924 па 1928 – ксёндз Альбін Шаціла. У 1926 годзе апошні раз наведаў Фашчоўку біскуп – адміністратар Магілёўскай архідыяцэзіі, Балеслаў Слосканс. Апошнім фашчаўскім святаром у перадваенны час быў Пётр Януковіч.

У хуткасці пачынаюцца жудасныя гады ваяўнічага атэізма.  Былі арыштаваны і расстраляны Ян Баравік, Альбін Шаціла. Арыштавалі і саслалі ў Вятку Паўла Карповіча. 13 чэрвеня 1937 года, падчас апошняй традыцыйнай пілігрымкі,  калі большасць жыхароў адправілася на свята Святога Антонія да Магілёва, “невядомыя” разбілі і абрабавалі абраз Божае Маці з касцёльнага алтара. А потым “за касцёл” былі ўзяты ксёндз Пётр Януковіч, арганіст Марцін Секацкі, старшыня касцёльнага камітэта Ігнат Давідовіч, бацька і сын Крупенькі, і яшчэ некалькі іншых парафіянаў. Пасля працэса, што апісваўся ў шклоўскіх газетах, яны былі растраляны на працягу тыдня.

Пасля вайны ўлады спрабавалі зрабіць у касцёле клуб, аднак з-за агульнага супраціву жыхароў ідэя была часова пакінута. Аднак ў пачатку 60-х гадоў тагачаснаму кіраўніцтву вельмі карцела ўсё знішчыць, што не адпавядала “истинно русской истории”. Найбольш верагодна, 24 снежня 1967 года велічны будынак у Фашчаўцы быў узарваны. Па ўспамінам мясцовых жыхароў: “Касцёл лёгка ўзняўся і апаў. Снег быў чырвоны, быццам ад крыві, ад цаглянога пылу”. А потым, над касцёлам з’явілася Божая Маці, якая плакала.

Шмат каго ўсхвалявала тое варварства. Яўген Меркушэвіч-Саськаўскі напісаў «Рэквіем фашчаўскаму касцёлу». Вось урывак гэтага твора:

И я прошу: прости нас, Боже,

Мы в чем-то виноваты тоже,

Что не смогли тот храм спасти.

Прости нас, Господи, прости.

Гэтую людскую споведзь можна лічыць як рэквіем усім хрысціянскім святыням знішчаным на Шклоўшчыне.

Аляксандр Грудзіна

Прочитано 162 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).