Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Мсціслаўскі касцёл адзначыў сваё 400-годдзе…

Оцените материал
(1 Голосовать)

“Гэты храм мог бы зрабіць гонар кожнаму гораду, тым больш, што ў ім зберагліся фрэскі, у прыватнасці вельмі рэдкія на Беларусі фрэскі на свецкія тэмы: штурм горада Трубяцкім і “трубяцкая разня”. Зроблена гэта па свежых слядах здарэння і зроблена здорава.

Ды і ўвогуле храм уражвае кожнага і сваім вонкавым выглядам, і сваім інтэр’ерам. Будынак трывала, і, адначасова, лёгка стаіць на зямлі. Ён, нібыта, і прысадзісты, але, адначасова, такі бязважкі, што душа разам з ім адрываецца ад зямлі, асабліва калі над вежамі ягонымі бягуць аблокі, і сам ты разам з храмам, плывеш з імі некуды.”

У.Караткевіч “Дыяментавы горад”.

 

На ўрачыстую святую Імшу ў мсціслаўскім касцёле Ўнебаўзяцця Дзевы Марыі, якую ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі, сабралася не вельмі многа вернікаў.

 

“Чаго ж біскуп прыехаў? Што здарылася?” – перашэптваліся прысутныя. Аказваецца – 400-годдзе святыні… Вось такі, можна сказаць, вялікі сюрпрыз для парафіі…

 

На пачатку Літургіі ад імя парафіянаў прывітала іерарха Ганна Францаўна, старшыня касцёльнага камітэту.

 

Святую Імшу біскуп ахвяраваў у інтэнцыі ўсёй мсціслаўскай парафіі, а асаблівым чынам – у інтэнцыі ўсяго духавенства, якое ў розны час выконвала служэнне ў гэтай велічнай святыні.

 

У гаміліі біскуп Юрый узгадаў слаўную гісторыю Касцёла на Мсціслаўшчыне, а ў асаблівы спосаб – час адраджэння пасля распаду Савецкага Саюзу і перыяд служэння ў  Мсціслаўі кс. Караля Тамэцкага, які столькі сіл уклаў у тое, каб касцёл, які адзначае 400-годдзе, не быў забыты…

 

“Нас тут нямнога, але мы – як сапраўдная сям’я. Сям’я, у якой павінны валадарыць любоў і павага.” – зазначыў біскуп Юрый. “Канешне, будынак святыні патрабуе грунтоўнага рамонту, але мы не можам забыцца аб тым, што трэба будаваць супольнасць”.

 

На заканчэнне святой Імшы са словамі падзякі і сведчання выступіў самы пажылы прадстаўнік парафіі, які быў ахрышчаны менавіта ў кармеліцкім касцёле Мсціслаўя.

 

Фотарэпартаж

joomlamodniyportal.ru

Прочитано 2910 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены