8 снежня адбылося адкрыццё Брамы Міласэрнасці ў Рыме. У ІІІ Нядзелю Адвента падобныя «Брамы Міласэрнасці» павінны быць адчыненыя ў партыкулярным Касцёле, кожны мясцовы Касцёл мог непасрэдна ўдзельнічаць у святкаванні гэтага Святога Года як асаблівага моманту ласкі і духоўнага аднаўлення. Паводле рашэння арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, у нашым рэгіёне такім месцам стане касцёл Ўнебаўзяцца НПМ ў Магілёве. У сувязі з гэтым да нас слова скіроўвае біскуп Аляксанд Яшэўскі S.D.B.:
13 снежня адбылося адкрыццё Cвятых Дзвярэй у магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава.
Інфармацыя аб касцёле Ўнебаўзяцця НПМ і св. Станіслава ў Магілёве з’явілася на ватыканскай старонцы www.im.va, афіцыйным сайце Юбілейнага Году Міласэрнасці. Адказнай за вядзенне дадзенага рэсурсу з’яўляецца Папская Рада да спраў развіцця Новай Евангелізацыі.
27 снежня 2015 года а 11 гадзіне ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве, які стаў Юбілейнай Святыняй Надзвычайнага Года Божай Міласэрнасці, у Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа адбылася Юбілейная Урачыстасць сужанцаў, сем’яў і супольнасці “Хатні Касцёл” Магілёўскага Рэгіёну.