Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Адкрыццё Брамы Божай Міласэрнасці адбудзецца ў Магілёве.

Оцените материал
(1 Голосовать)

8 снежня адбылося адкрыццё Брамы Міласэрнасці ў Рыме. У ІІІ Нядзелю Адвента падобныя «Брамы Міласэрнасці» павінны быць адчыненыя ў партыкулярным Касцёле, кожны мясцовы Касцёл мог непасрэдна ўдзельнічаць у святкаванні гэтага Святога Года як асаблівага моманту ласкі і духоўнага аднаўлення. Паводле рашэння арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, у нашым рэгіёне такім месцам стане касцёл Ўнебаўзяцца НПМ ў Магілёве. У сувязі з гэтым да нас слова скіроўвае біскуп Аляксанд Яшэўскі S.D.B.:

 

Глыбокапаважаныя Святары, Кансэкраваныя Асобы,

 

Дарагія Вернікі Магілёўскай часткі нашай Архідыяцэзіі.

 

13 снежня ў III нядзелю Адвэнту ў нашай Магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава адбудзецца значная падзея – адкрыццё Святых Дзвярэй як “Брамы Божай Міласэрнасці”.

 

Распачнецца ўрачыстасць у капліцы на тзв."польскіх" могілках па вул. Лазарэнка Святой Імшой у 09.30.

 

Затым у 10.30 урачыстая працэсія пройдзе ад капліцы да катэдры.

 

Адкрыццё Святых Дзвярэй у катэдры ў 11.00.

 

Вельмі сардэчна запрашаю ўсіх вернікаў і людзей добрай волі на гэтую гістарычную падзею ў жыцці нашага Магілёўскага Касцёла. Няхай Міласэрны Бог і Яго Найсвяцейшая Маці дапамогуць нам нанова адкрыць невычэрпную крыніцу міласэрнасці Пана, каб аднаўляючы свае духоўныя сілы, прыводзіць да яе іншых братоў і сясцёр, каб усім нам быць сведкамі Бога ў сучасным свеце.

+ Аляксандр Яшэўскі, SDB

Біскуп Вікарый Магілёўскага Рэгіёну

Прочитано 1582 раз Последнее изменение Пятница, 11 Декабрь 2015 10:20
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).