Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Super User

Super User

Рэдакцыя сайта

Адрес сайта: http://www.mohylev-katolik.by

На працягу дзевяці месяцаў у парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі будзе адбывацца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Прапануем азнаёміцца з раскладам перэгрынацыі па Магілёўскім і Бабруйскім дэканатах архідыяцэзіі.

13 кастрычніка парафія Адведзінаў НПМ у в. Фашчаўка на чале з кс. Аляксандрам Шупенька прымала ў сценах свайго душпастырскага цэнтра, які хуткімі тэмпамі набывае сапраўды дастойны выгляд, духавенства Магілёўскага і Бабруйскага дэканату. 

11 кастрычніка ва ўзросце 74 гадоў адышоў у вечнасць Тадэвуш Шылак — бацька кс. Паўла Шылака, пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Краснае Маладзечанскага дэканата, які  шмат гадоў быў таксама душпастырам на Магілёўскай зямлі (вікарый парафіі Ўнебаўзяцця НПМ г. Магілёва, адміністратар парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ у г. Крычаве, дэкан Магілёўскага дэканату).

Среда, 28 Сентябрь 2016 10:54

Свята ў Бялынічах 2016

25 верасня адбылося парафіяльнае свята ў Бялынічах.

Бялынічы, без сумненняў, з’яўляюцца вельмі сімвалічнымі для нашай магілёўскай зямлі… Ды і не толькі для Магілёўшчыны – нельга забыцца аб тым, што менавіта гэтае мястэчка нашыя продкі называлі “Беларускай Чэнстаховай” – як знак таго, што менавіта, тут, на усходзе Беларусі, Міласэрны Госпад спасылае праз Багародзіцу ў Бялыніцкай іконе свае ласкі, так патрэбныя нашаму народу.