Апошнім часам перыядычна пачалі ўжываць акрэсленне "Беларуская Чэнстахова" у дачыненні да Будслава... З аднаго боку нібы і правільна - бо "Нацыянальны санктуарый". Але аднак сорамна, што клапоцячыся аб паасобных знакавых месцах для каталікоў Беларусі, забываюцца іншыя мясціны, якія ўжо мелі гэтую назву агульнапрынятай, і якія па-сутнасці, патрабуюць не меншай, а нават большай на сённяшні дзень, увагі і клопату...
Міністранты Магілёўшчыны, а таксама кандыдаты у міністранты запрашаюцца прыняць удзел у адмысловым летніку, які адбудзецца 17-24 жніўня бягучага года.
Урачыстасць абавязковая Ўнебаўзяцця НПМ – асаблівая для магілёўскай зямлі, бо некалькі парафій маюць ў гэты дзень прастольнае свята.