Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Super User

Super User

Рэдакцыя сайта

Адрес сайта: http://www.mohylev-katolik.by

Шчыра запрашаем усіх каталікоў усходняга абраду далучыцца да перажывання Пасхі Хрыстовай у нашай магілёўскай супольнасці:

Галоўная ўрачыстасць літургічнага года – падзея Вялікадня – уяўляе сабою драму ў трох дзеяннях і носіць найменне «Святы Пасхальны Трыдуум» ці на латыні “Triduum Paschale”.

Пасхальны Трудуум пачынаецца Імшой Вячэры Пана у Вялікі чацвер, а заканчваецца ІІ Нешпарамі Вялікоднай нядзелі. Выраз «Трыдуум» паказвае, у першую чаргу, не на часавы прамежак з трох дзён, а на тры паслядоўных фазы Велікоднага сакрамэнту: развітальную і, разам з тым, прароцкую Апошнюю Вячэру, Смерць на крыжы, знаходжанне ў пахавальні і Ўваскрасенне.

Вялікі Чацвер. У гэты дзень мы збіраемся вакол Хрыста, як вучні на Апошняй Вячэры. Мы прымаем удзел у тых самых падзеях. Сам Езус запрашае нас да супольнага стала, каб пасля перамянення хлеба і віна ў сваё Цела і Кроў накарміць нашыя сэрцы і целы сваёй Божай Асобай.    

   У Вячэрніку  Хрыстос даў сваім вучням прыклад служэння і ўзаемнай любові, доказам чаго з'яўляца сцэна мыцця ног. З'яўляецца яна ў некаторай ступені доказам у адным знаку цэласнасці выратавальнага дзеяння Бога - прыніжэнне Божага Сына і ўзвялічванне чалавека. Таямніца Божай любові. Бог не падыходзіць да чалавека нібы “з нізу”, выказваючы яму павагу. Такая павінна быць хрысціянская любоў. Таму ў гэты дзень у касцёлах адбываецца абрад сімвалічнага мыцця ног дванаццаці мужчынам, які выконвае святар.

   Хрыстос наказаў нам кіравацца ў жыцці любоўю, кажучы: “Гэта мая запаведзь, каб  вы узаемна любілі адзін аднаго, як я вас палюбіў”(Ян 15, 12). Любоў павінна выяўляцца ў нашым жыцці праз ўзаемнае служэнне іншым, праз нясенне дапамогі людзям ў выкананні штодзённых абавязкаў.

 Падчас Літургіі Вялікага Чацвярга адбываецца перанясенне Найсвяцейшага Сакрамэнта у капліцу захавання Эўхарыстыі, званай традыцыйна вязніцай. Гэты абрад сімвалічна скіроўвае нашую ўвагу на падзеі, якія адбыліся пасля Апошняй Вячэры: малітва ў Садзе Аліўным, арышт і знаходжанне Езуса ў турме.

   Удзячныя Езусу за дар Эўхарыстыі, мы будзем Яго адараваць, паколькі Ён сам прасіў аб гэтым сваіх  вучняў: “Журботная душа мая аж да смерці;  застаньцеся тут і чувайце са Мной!”

Фота з Імшы Вячэры Пана 2015:

Магілёў – Унебаўзяцця НПМ і св. Станіслава:

joomlamodniyportal.ru

Горкі – Маці Божай Бялыніцкай:

joomlamodniyportal.ru

Па меры магчымасцей фотарэпартаж з астатніх парафій дэканату будзе дапоўнены.

Четверг, 02 Апрель 2015 14:04

Імша Хрызма 2015

У Вялікі Чацвер святары Магілёўшчыны сабраліся з біскупам Юрыем Касабуцкім на святой Імшы Хрызма, каб падзякаваць Богу за дар святарства.

Галоўнае свята – Пасху Хрыстовую – дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі будзе перажываць разам з духавенствам і вернікамі Магілёўскага дэканату.