Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Super User

Super User

Рэдакцыя сайта

Адрес сайта: http://www.mohylev-katolik.by
Суббота, 30 Ноябрь 2013 15:50

Пастырскае пасланне на Адвэнт 2013

 

Адчынім дзверы нашых сэрцаў «адвэнтаваму злодзею» (пар. Мц 24, 43)

 

 

29-30 лістапада ў катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве адбудзецца малітоўнае чуванне моладзі. Тэма чування — «Хто вытрывае да канца, будзе збаўлены» (пар. Мц 10, 22).

 

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

 

Праграма чування:

 

21.00 – 22.00 — з’езд і рэгістрацыя ўдзельнікаў

22.00 — адарацыя, споведзь, набажэнства ў духу Тэзэ

23.00 — канферэнцыя “мужчыны”

00.00 — святая Імша

01.00 — канферэнцыя “жанчыны”

02.00 — інсцэніраваны Ружанец

03.00 — набаженства аб Божай Міласэрнасці

03.15 — перапынак на гарбату (правая вежа)

04.00 — гадзіна хрысціянскай творчасці (рэлігійныя пастановы)

05.00 — Гадзінкі ў гонар Безаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і благаслаўленне на заканчэнне чування

 

 

Усе пытанні па тэл. +375 33 644 1 644 кс. Павел

Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі адносна змены лацінскіх слоў у формуле ўступных абрадаў хросту дзяцей

 

Незадоўга да свайго адыходу з Апостальскага Пасаду Святы Айцец Бэнэдыкт XVI распарадзіўся, каб былі зменены лацінскія словы формулы ўступных абрадаў хросту дзяцей.

 

Формула, якая дагэтуль гучала: «Дарагія дзеці, хрысціянская супольнасць прымае вас з вялікай радасцю (лац. Magno gaudio communitas Christiana te (vos) excipit)», была зменена так, каб замяніць выраз хрысціянская супольнасць.

 

Папа Бэнэдыкт XVI жадаў, каб у абрадзе хросту была ясна выражана праўда, што гэта Божы Касцёл – ва ўсёй сваёй паўсюднай, каталіцкай сутнасці – прымае кандыдатаў да хрысціянства, а не зразуметая розным чынам хрысціянская супольнасць.

 

Выраз хрысціянская супольнасць (лац. communitas Christiana) быў згодна з воляй Святога Айца і моцаю дэкрэту Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў ад 22.02.2013 года заменены выразам Касцёл Божы (лац. Ecclesia Dei).

 

Гэты дэкрэт абавязвае з 31 сакавіка 2013 года. Мясцовыя Канферэнцыі Біскупаў павінны ўвесці змены ў нацыянальных выданнях Парадку хросту дзяцей.

 

Дэкрэт Кангрэгацыі (Prot. N. 44/13/L) устанаўлівае змены ў тых пунктах кнігі Парадку хросту дзяцей, дзе выступае выраз хрысціянская супольнасць прымае цябе/вас і г.д. У сувязі з гэтым ва ўсіх ніжэйпададзеных пунктах «Парадку хросту дзяцей дастасаванага для дыяцэзій на Беларусі» (Мінск 2004), трэба змяніць гэты выраз на новы:

нумар 41: N. i N. (або: Дарагія дзеці), Касцёл Божы прымае вас з вялікай радасцю (…);

нумар 79: N., Касцёл Божы прымае цябе з вялікай радасцю (…);

нумар 111: Дарагія дзеці, Касцёл Божы прымае вас з вялікай радасцю (…);

нумар 142: N. i N. (або: Дарагія дзеці), Касцёл Божы прымае вас з вялікай радасцю (…);

нумар 175: Дарагія дзеці, Касцёл Божы прымае вас з вялікай радасцю (…);

нумар 211: N., Касцёл Божы, разам з тваімі бацькамі (…).

 

 

Біскуп Аляксандр Кашкевіч

Старшыня Канферэнцыі

Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

 

Мінск, 22 лістапада 2013 года

Страница 122 из 122