29-30 лістапада ў катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве адбудзецца малітоўнае чуванне моладзі. Тэма чування — «Хто вытрывае да канца, будзе збаўлены» (пар. Мц 10, 22).
Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Праграма чування:
21.00 – 22.00 — з’езд і рэгістрацыя ўдзельнікаў
22.00 — адарацыя, споведзь, набажэнства ў духу Тэзэ
23.00 — канферэнцыя “мужчыны”
00.00 — святая Імша
01.00 — канферэнцыя “жанчыны”
02.00 — інсцэніраваны Ружанец
03.00 — набаженства аб Божай Міласэрнасці
03.15 — перапынак на гарбату (правая вежа)
04.00 — гадзіна хрысціянскай творчасці (рэлігійныя пастановы)
05.00 — Гадзінкі ў гонар Безаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і благаслаўленне на заканчэнне чування
Усе пытанні па тэл. +375 33 644 1 644 кс. Павел