1 кастрычніка, у першую суботу месяца, асаблівым чынам прысвечанага малітве Ружанца, у Магілёве прайшоў Шосты Ружанцовы кангрэс, у якім узялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і Генеральны вікарый архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Сёлетні кангрэс, як і папярэднія, быў арганізаваны манаскай супольнасцю айцоў дамініканаў.
Зварот Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з нагоды падрыхтоўкі да святкавання 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай
4 верасня ў Бялынічах на Магілёўшчыне адсвяткавалі адпустовую ўрачыстасць Маці Божай Бялыніцкай — Бялыніцкі фэст.
14 верасня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў вёсцы Княжыцы Шклоўскага раёна адзначылі традыцыйны адпуст.