Запрашаем пазнаёміцца з невялікім фотарэпартажам, з пешай пілігрымкі да Бялыніч, ініцыятарам якой стаў Каталіцкі клуб інтэлегенцыі.
Запрашаем пазнаёміцца з фотарэпартажам Марыям Лавал, якая ўдзельнічала ў пешай пілігрымцы да Бялыніч з Магілёва, што адбылася 24-25 верасня 2016г.
25 верасня адбылося парафіяльнае свята ў Бялынічах.
Бялынічы, без сумненняў, з’яўляюцца вельмі сімвалічнымі для нашай магілёўскай зямлі… Ды і не толькі для Магілёўшчыны – нельга забыцца аб тым, што менавіта гэтае мястэчка нашыя продкі называлі “Беларускай Чэнстаховай” – як знак таго, што менавіта, тут, на усходзе Беларусі, Міласэрны Госпад спасылае праз Багародзіцу ў Бялыніцкай іконе свае ласкі, так патрэбныя нашаму народу.
Так ужо сталася, што верасень – гэта час, калі Касцёл на Магілёўшчыне асаблівым чынам звяртаецца да Бога праз заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе, якая з’яўляецца адным з найбольш старажытных цудатворных абразоў Маці Божай на нашай зямлі.