Вялікая пятніца перажываецца як дзень посту і жалобы як у касцёлах, так і ў дамах хрысціянаў. У гэты асаблівы дзень парафію святога Антонія г. Магілёва наведаў біскуп Юрый Касабуцкі, каб перажыць яшчэ раз смерць Хрыста менавіта з магілёўскімі вернікамі.
7 чэрвеня католікі Магілёва сабраліся разам, каб засведчыць аб сваёй веры ў Бога, асаблівым чынам ўшаноўваючы Найсвяцешае Цела і Кроў Езуса Хрыста.
8 снежня, ва Ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ, падчас святой Імшы кс. Віталій Драздоўскі, які ў кастрычніку бягучага года распачаў пастырскае служэнне ў Магілёўскай катэдры, асвяціў каплічку Маці Божай Тройчы Цудоўнай, якая будзе пілігрымаваць па месцах жыхарства магілёўскіх вернікаў і стане нагодай для супольнай малітвы ў сем'ях.