У Беларусi aбраз Маці Божай Тройчы Цудоўнай знаходзіцца ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай i быў каранаваны папскімі каронамі 2 студзеня 2005 г. Акт каранацыі здзейсніў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Кароны благаславіў 9 верасня 2004 г. Папа Ян Павел ІІ. Перад каранаваным абразом Маці Божай прыходзіць маліцца шмат вернікаў з горада і ваколіц.
Як сведчаць вернікі, дзякуючы гэтай прыгожай традыцыі перэгрынацыі абразоў, фігурак, каплічак, у многіх сем'ях распачынаецца прыгожая традыцыя супольнай сямейнай малітвы, якая прыносіць шмат духоўных пладоў кожнаму члену сям'і.
Інфармацыя паводле http://catholic.by