Міласэрнасць Бога на вякі (Пар. Пс 136(135), 1)
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагiя вернiкi!
1. У велічную ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, распачынаючы, ўстаноўлены Святым Айцом Францiшкам Надзвычайны Юбілейны Год Мiласэрнасцi, сардэчна вiтаю вас гэтымі словамi псальмiсты, у якiх выказаны давер да бязмежнага ў сваёй мiласэрнасцi Бога.