Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Дарагія браты і сёстры!

У гэтыя святочныя дні, калі мы праслаўляем Хрыстовае Уваскрасенне — Пасху — скіроўваю сардэчныя віншаванні натхнёнымі і нязменна вялікімі словамі пасхальнай радасці:

 

Хрыстус уваскрос!

Працягваецца знаёмства з каталіцкімі супольнасцямі Магілёўшчыны біскупа Аляксандра Яшэўскага. У месяцы красавіку адбудзецца біскупская візітацыя ў наступных парафіях:

9 чэрвеня 2015 г. Папа Францішак прызначыў кс. Аляксандра Яшэўскага S.D.B. дапаможным біскупам Мінска-­Магілёўскай архідыяцэзіі, надаючы яму тытулярную біскупскую кафедру Фурнос майор (Furnоs maior) і скіроўваючы на служэнне ў Магілёўскую частку архідыяцэзіі. 27 чэрвеня 2015 г. атрымаў біскупскае пасвячэнне.

 

Вялікодныя віншаванні біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, біскупскага вікарыя для Магілёва і Магілёўскай вобласці, дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 

Велікодным світанкам да магілы Хрыста ішлі жанчыны, каб намасціць Яго духмянасцямі. Там яны сустрэлі анёла, які абвясціў ім небывалую радасць: "Не бойцеся! Шукаеце Езуса Назараніна, укрыжаванага. Ён уваскрос!" (пар. Мк 16, 6).

 

Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі!

 

Сёння і я жадаю дзяліцца з Вамі гэтай радаснай навіной:

 

Хрыстус  Уваскрос!

 

Жадаю, каб вера ва Уваскрослага жыла ў сэрцах і розумах кожнага з нас. Няхай жа кожны ў гэтыя святы адчуе асаблівае шчасце, адчуе любоў Бога і апеку анёлаў, зразумее сэнс жыцця і моц еднасці, адкрые сэрца і ўпусціць вясну надзеі.

 

Няхай гэтыя святы напоўняць Вас радасцю і супакоем. Няхай вера ва Уваскрослага дадае сілы перамагаць усялякія цяжкасці.

 

 

+ Аляксандр Яшэўскі, дапомажны біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці

В началоНазад12ВперёдВ конец
Страница 1 из 2

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).