З’яўляецца біскупам-вікарыем для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці.
У адным з інтэрв’ю біскуп зазначыў: “(…) Перавагу ў далейшай штодзённай працы намераны аддаць еднасці паміж святарамі, кансэкраванымі асобамі, вернікамі. Бо толькі калі мы аб’яднаныя, калі можам быць адным цэлым, можам дасведчыць якаснасць нашага служэння і сведчання. Другі момант, які маю на ўвазе, — адкрытае супрацоўніцтва з іншымі канфесіямі і свецкай уладай. Хто з нас не чуў і не ведае, што хрысціяне павінны жыць у еднасці, супрацоўнічаць і падтрымліваць адзін аднаго, асабліва ў цярпеннях? Чулі ўсе. Таму ніхто не павінен мець ніякіх сумненняў, што чаканні Бога для сучаснага хрысціянства, чаканні Бога канкрэтна ў адносінах да нас — Каталіцкага Касцёла ў яго Магілёўскай частцы — такія ж самыя і што Бог гэтых патрабаванняў не змяніў. А еднасць і супрацоўніцтва сярод нас на самой справе магчымыя толькі тады, калі яны нараджаюцца ад Духа Святога, калі мы сапраўды навернемся да Бога і будзем весці жыццё, годнае дзяцей Божых.”
Запрашаем да малітвы за біскупа Аляксандра, каб сапраўды быў мужным і адданым пастырам на нашай зямлі.