У суботу 3 лютага ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбылася Імша для глухіх і асобаў з парушэннем слыху.
Цэлебрацыю ва ўспамін святога Блажэя, біскупа і мучаніка, асаблівага заступніка пры хваробах горла, узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.