Іерарх на пачатку Імшы прывітаў усіх вернікаў, які прыйшлі разам памаліца, а асабліва глухіх і асобаў з парушэннем слыху.
Арцыпастыр прадставіў новапрызначанага дыяцэзіяльнага душпастыра глухіх ксяндза Яна Кузюка, які нясе служэнне ў архікатэдральнай парафіі сталіцы.
Асноўнымі задачамі душпастыра з’яўляецца арганізацыя адмысловай душпастырскай апекі над глухімі і асобамі з парушэннем слыху, якія пражываюць на тэрыторыі архідыяцэзіі, і іх фармацыя ў духу хрысціянскага вучэння.
Душпастырства глухіх і асобаў з парушэннем слыху адноўлена па ініцыятыве арцыбіскупа Станеўскага, раней гэтай справай у Мінску апекаваўся канонік Францішак Рудзь.
У прамоўленай гаміліі Арцыбіскуп падкрэсліў важнасць несці Хрыста і Яго Евангелле ўсім людзям, а асаблівым чынам тым, хто «не чуе вушамі, але, вачыма гледзячы на жэсты, чуе сэрцам».
З гэтага часу на пастаяннай аснове кожную суботу ў архікатэдры а 17-й гадзіне будзе цэлебраваца Імша для глухіх і асобаў з парушэннем слыху.
Паводле https://catholic.by