У Магілёўскай парафіі Ўнебаўзяцця НПМ адбылася ўпершыню пастырская сустрэча каталіцкага духавенства ўсходняй часткі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Па ініцыятыве біскупа Аляксандра 26 верасня адбылася сумесная праца на тэрыторыі будынка па адрасе: вул. Ленінская 27, святароў і вернікаў Магілёўшчыны.
11 кастрычніка ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве адбылося прывітанне новага адміністратара з правамі пробашчакс. Віталія Драздоўскага. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB.У супольнай малітве удзельнічалі таксама кс. Дзмітрый Пухальскі, канцлер Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, кс. Дзмітрый Чупрын, выхаваўца семінарыі ў Пінску, кс. Віталій Сідорка з Гродзенскай дыяцэзіі, аднакурснік новага святара магілёўскай катэдры.