21 студзеня адбылося чарговае спатканне каталіцкага духавенства ўсходняй часткі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
17 лютага адбылася чарговая пастырская сустрэча духавенства Магілёўскага рэгіёну – гэтым разам удзельнікі спаткання завіталі ў парафію Божай Міласэрнасці ў г. Асіповічы (Бабруйскі дэканат).
24 сакавіка ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава адбылася Імша Хрызма. На святую Імшу з нагоды Дня Святара сабраліся душпастыры Магілёўскай часткі архідыяцэзіі і законныя сёстры, а таксама вернікі Магілёва.
У час Велікоднага перыяду кожны хрысціянін закліканы дзяліцца пасхальнай радасцю з іншымі і даваць сведчанне, што прычына радасці - у асабістай сустрэчы з Уваскрослым. Не выключэннем з’яўляюцца і святары нашага рэгіёну, якія паводле невялікай традыцыі ў першыя дні пасля Вялікадня збіраюцца разам у Касцюковічах, каб падзякаваць Богу за атрыманыя ласкі і разам, у супольнасці, перажываць святы.