14 сакавіка ў парафіі Ўнебаўзяцця НПМ ў Магілёве адбудзецца чарговая цэлебрацыя святой Імшы ў надзвычайнай форме рымскага абраду. Плануецца, што святая Імша будзе мець больш урачысты характар.
23 лютага адбылося спатканне духавенства і кансэкраваных асоб Магілёўскага рэгіёна архідыяцэзіі, якое ўзначаліў Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец.
Усім, хто цікавіцца класічнай формай цэлебрацыі святой Імшы, з радасцю паведамляем, што 14 лютага ў парафіі Ўнебаўзяцця НПМ ў Магілёве адбудзецца чарговая цэлебрацыя святой Імшы ў надзвычайнай форме рымскага абраду.
Штогод паміж 18 і 25 студзеня, ці паміж даўнім святам катэдры св. Пятра і святам навяртання св. Паўла, хрысціяне розных канфесій сустракаюцца ва ўсім свеце на экуменічных набажэнствах, малітвах, канферэнцыях, канцэртах і іншых мерапрыемствах.