Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі адносна змены лацінскіх слоў у формуле ўступных абрадаў хросту дзяцей Незадоўга да свайго адыходу з Апостальскага Пасаду Святы Айцец Бэнэдыкт XVI распарадзіўся, каб былі зменены лацінскія словы формулы ўступных абрадаў хросту дзяцей. Формула, якая дагэтуль гучала: «Дарагія дзеці, хрысціянская супольнасць прымае вас з вялікай радасцю…