10 лістапада ў парафіі Ўнебаўзяцця НПМ ў Магілёве адбудзецца чарговая цэлебрацыя святой Імшы ў надзвычайнай форме рымскага абраду (паводле прадпісанняў, якія абавязвалі перад апошняй літургічнай рэформай).
31 кастрычніка Святы Пасад паведаміў, што ў Агульны Рымскі каляндар, які дзейнічае ва ўсім Касцёле, унесены літургічны ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ларэтанскай, які з гэтага года будзе адзначацца 10 снежня.
З нагоды ўспаміну Ўсіх памерлых вернікаў святары будуць наведваць могілкі і маліцца за памерлых. Прапануем расклад багаслужэнняў і малітваў у касцёлах і на могілках Магілёўскай вобласці.
27 кастрычніка вернікі парафіі Ўнебаўзяцця НПМ у Мсціслаўі прывіталі свайго новага пробашча ксяндза Міхала Бубена, які рашэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, скіраваны на служэнне ў Магілёўскі дэканат.