8 лютага ў Баранавічах ужо ў дзявяты раз пройдзе хрысціянскі музычны фэст «Дастукацца да нябёсаў», які збірае сотні ўдзельнікаў з розных куткоў Беларусі.
6 лютага ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) адбудзецца сустрэча моладзі з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам «Дыялог з Мітрапалітам. Касцёл і сям’я. Складаныя маральныя пытанні». Падчас сустрэчы іерарх адкажа на пытанні.
Агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця з удзелам прадстаўнікоў усіх манаскіх і законніцкіх супольнасцяў, якія нясуць служэнне ў нашай краіне, сёлета пройдзе 10 лютага ў Гродне.
Экуменічнае набажэнства на заканчэнне Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў прайшло ў бабруйскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі 25 студзеня, у свята Навяртання святога апостала Паўла.