Ва ўрачыстай цэлебрацыі ўзялі ўдзел біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі; кс. прэлат Андрэй Стэцкевіч, адказны за дыяцэзіяльныя праекты; кс. Віталій Маргуноў, дэкан Магілёўскага дэканату, кс. Павел Адамовіч, пробашч парафіі ў Крычаве, які апекаваўся Мсціслаўскай парафіяй у апошні час, а. Ян Асіповіч SchP з Шчучына, а таксама госці з Магілёўшчыны, Міншчыны і Гродзеншчыны.
Пры ўваходзе ў святыню біскуп Яшэўскі акрапіў сабраных вернікаў асвячонаю вадою, пасля чаго прамовіў прывітальнае слова, у якім нагадаў усім прысутным складаную, але багатую знакамі Божай апекі гісторыю мсціслаўскай парафіі.
Перад пачаткам урачыстай святой Імшы ксёндз Міхал прамовіў урачыстае вызнанне веры і даў прысягу вернасці. Пасля абрадаў увядзення пробашча распачалася Эўхарыстыя, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі.
Фотарэпартаж: https://mstlife.by
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/424-u-mstsisla-i-raspacha-sluzhenne-novy-dushpastyr#sigProGalleria5f9553fec8