Паводле невялікай традыцыі, у суботу ў межах 20 верасня – гістарычнай даты каранацыі папскімі каронамі Бялыніцкай іконы, адбываецца святкаванне парафіяльнага ў Горацкай супольнасці з прычыны тытулу парафіі. Сёлета такім днём стала 18 верасня. Наведаць Горацкую зямлю і разам праславіць Бога прыехалі святары і вернікі з розных парафій Магілёўшчыны, а таксама госці з іншых мясцін.
Святочныя віншаванні Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
Прадстаўляем Вашай увазе расклад багаслужэнняў Святога Пасхальнага Трыдуума бягучага года, у парафіях Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў.
На працягу трох дзён, якія называюцца «Святым Пасхальным Трыдуумам», Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу нашага адкуплення, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжаванне, пахаванне і ўваскрасенне свайго Пана Езуса Хрыста.