Да святкавання далучыўся Пастыр нашай архідыяцэзіі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, які нягледзячы на шматлікія абавязкі, змог наведаць супольнасць у Горках. Варта зазначыць, што гэта не першы ўжо прыезд Арцыбіскупа на Магілёўшчыну – ад моманту распачацця служэння ў якасці Мітрапаліта арцыбіскуп Юзаф наведаў ужо амаль усе парафіі Магілёўскага дэканату, з мэтай пазнаёміцца з той рэальнасцю, у якой знаходзяцца парафіяльныя супольнасці ва усходняй частцы Мінска-Магілёўскага Касцёла
Мітрапаліт Юзаф не толькі ўзначаліў урачыстую святую Імшу ўзначаліў, але і прамовіў гамілію, у якой звярнуў увагу на словы Багародзіцы, якія можам заўважыць у Святым Пісанні, і заахвоціў, каб менавіта з дапамогаю гэтых слоў, просячы заступніцтва Найсвяцейшай Дзевы, развіваць сваё духоўнае жыццё, няглядзячы на розныя праблемы і цяжкасці.
На заканчэнне святой Імшы ўсе разам папрасілі заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе над Магілёўскай зямлёй, аб адраджэнні веры і вернасці Магілёўшчыны Евангеллю і Хрыстоваму Крыжу.
Працягам святкавання стаў сумесны пачастунак, а таксама знаёмства са станам рамонтных прац па прыстасаванні будынка горацкай каталіцкай святыні, а таксама паступовым добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі.
Вялікі дзякуй кожнаму, хто змог далучыцца да перажывання парафіяльнай урачыстасці.
Фотарэпартаж: кс. Юрый Ясевіч
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/516-svyata-parafii-gorkakh-2022#sigProGalleriaefd9f5c907