У межах актавы Ўсіх Святых, 3 лістапада, у дзень малітвы за спачылае духавенства Магілёўшчыны, адбылося і святарскае спатканне душпастыраў дэканату пад кіраўніцтвам дэкана кс. Юрыя Быкава.
На сустрэчы прысутнічалі: кс. Юрый Быкаў, дэкан магілёўскі і адміністратар з правамі пробашча парафіі Ўнебаўзяцця НПМ і св. Станіслава ў Магілёве, кс. Андрэй Далянскі, душпастыр Касцюковіцкай парафіі, а. Ежы Вежхоўскі СMF, пробашч парафіі св. Антонія ў Магілёве, а. Гжэгаж Ксёнжэк SchP, які выконвае пастырскае служэнне ў Чавусах, а. Раман Шульц OP, душпастыр парафіі св. Казіміра і св. Ядзвігі ў Магілёве, кс. Аляксандр Шупенька са Шклова, кс. Андрэй Кеўліч з Горак, кс. Павел Адамовіч, душпастыр Крычаўскай парафіі, а. Віталій Чабатар СMF, вікарны святар парафіі св. Антонія, кс. Павел Беразун, вікарый магілёўскай конкатэдры.
Падчас спаткання былі абмеркаваныя некаторыя пытанні, звязаныя з функцыянаваннем дэканату. У прыватнасці, адбыліся выбары віцэ-дэкана Магілёўскага дэканату – на гэтую пасаду быў абраны а. Ежы Вежхоўскі СMF. Сакратаром дэканату выбраны кс. Андрэй Кеўліч.
Таксама было разгледжаны пытанні, звязаныя з дэканальнымі візітацыямі парафіі дэканату. Было вырашана, што візітацыі адбудуцца ў наступным парадку: 18 лістапада – Чавусы, Крычаў; 19 лістапада – парафія св. Казіміра і св. Ядзвігі, Магілёў; 21 лістапада – парафія св. Антонія, Магілёў; 25 лістапада – Горкі, Шклоў; 2 снежня – Касцюковічы.
Наступнае дэканальнае спатканне плануецца на пачатку наступнага месяца, 2 снежня, у Касцюковіцкай парафіі.
Ужо стала невялікай традыцыяй у нашым рэгіёне ў актаве Ўсіх Святых збірацца на малітву за духавенства Магілёўшчыны, якое ўжо адышло да вечнасці. Не стаў выключэннем і гэты год.
Дарагія наведвальнікі, Каталіцкі Касцёл у нашым рэгіёне захаваўся перад усім руплівай і адданай паслузе святароў. Таму падаём Вам спіс духавенства, якое працавала на Магілёўшчыне і ўжо адышло да вечнасці.
У актаве Усіх Святых плануецца сумесная малітва за памерлых святароў і манаскіх сясцёр, якія ў свой час выконвалі служэнне ў нашым рэгіёне.