У ІІ палове кастрычніка Каталіцкі Касцёл адзначае літургічны ўспамін святога Антонiя Марыі Клярэта, заснавальніка Супольнасці Місіянераў Кларэтынаў. Шчыра віншуем а. Ежы Вежхоўскага і а. Віталія Чабатара, які прыналежаць менавіта да кларэтынскай сям’і і выконваюць пастырскае служэнне ў парафіі св. Антонія ў Магілёве, з днём нябеснага заступніка!
19 кастрычніка, у магілёўскай парафіі Ўнебаўзацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава вернікі ўшанавалі памяць кардынала Казіміра Свёнтака.
Урачыстая Святая Імша з гэтай нагоды распачалася у 11 гадзін. Галоўны цэлебрант кс. Юрый Быкаў заахвоціў да малітвы за Казіміра Свёнтка і праз яго заступніцтва.
Скончылася святкаванне канферэнцыяй і прэзентацыяй, якія прадставіла вернікам Місіянерка Святой Сям’і сястра Вера. У іх, сястра прадставіла Кардынала не толькі як вялікага дзеяча, але і як чалавека простага ў святасці.
https://mohylev-katolik.by/index.php/ierarkhi/biskup-alyaksandr-yashe-ski-sdb/itemlist/user/42-superuser?start=384#sigProGalleriac099f72bed
Учора, 20 верасня, парафіяльная супольнасць ў Горках перажывала тытульную урачыстасць Маці Божай Бялыніцкай. Варта зазначыць, што рабілі яны гэта, па-сутнасці, упершыню, бо толькі нядаўна Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прызначыла дзень 20 верасня днём літургічнага ўспаміну Маці Божай Бялыніцкай.
20 верасня – асаблівы дзень у парафіяльнай супольнасці каталікоў ў Горках – бо гэта дзень літургічнага ўспаміну Маці Божай ў Бялыніцкім абразе ў Касцёле ў Беларусі, як нядаўна вырашыла Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, а менавіта ў гонар Маці Божай Бялыніцкай мае назву рымска-каталіцкая парафія ў Горках.