3 лістапада ў магілёўскую конкатэдру прыехалі амаль усе святары нашага дэканату, душпастыры з Асіповічаў і Бабруйска, а таксама манаскія сёстры, якія служаць Богу і людзям на нашай зямлі.
У 12.00 распачалася Святая Імша за спачылае духавенства, якую ўзначаліў а. Ежы Вежхоўскі, святар парафіі св. Антонія ў Магілёве. Гамілію прамовіў кс. Юрый Быкаў, дэкан Магілёўскага дэканату і адміністратар з правамі пробашча парафіі Ўнебаўзяцця НПМ і св. Станіслава.
Фотарэпартаж: Марыям Лавал
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/159-kataliki-magiljo-shchyny-sabralisya-na-supolnuyu-malitvu-za-spachylae-dukhavenstva#sigProGalleriaf9b95dfd36