Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Super User

Super User

Рэдакцыя сайта

Адрес сайта: http://www.mohylev-katolik.by

17 чэрвеня 2014 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 57-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, на якім прысутнічалі ўсе члены і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У пасяджэнні прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які прыбыў разам з арцыбіскупам на пенсіі з Вероны Флавіо Робэрто Караро OFMCap. Італьянскі іерарх прывітаў прысутных і выказаў сваю ўдзячнасць за магчымасць сустрэцца з епіскапатам Беларусі, а таксама запэўніў у сваёй малітоўнай падтрымцы.

Працэсія Божага Цела ў Магілёве сёлета адбудзецца 22 чэрвеня. Распачнецца яна ў 11.00 святой Імшой у касцёле Ўнебаўзяцця НПМ і св. Станіслава, а пасля вернікі ва ўрачыстай працэсіі пройдуць, праслаўляючы Бога, да капліцы св. Казіміра і св. Ядзвігі на каталіцкіх могілках.

Пятница, 13 Июнь 2014 20:17

Фэст у парафіі св. Антонія - 2014

13 чэрвеня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін св. Антонія Падуанскага, святара і Доктара Касцёла. З гэтай нагоды цэнтрам святкавання ў дэканаце стала маладая парафія св. Антонія ў Магілёве, якой апякуюцца айцы-кларэтыны а. Юрый Вежхоўскі і а. Віталій Чабатар.

У панядзелак пасля ўрачыстасці Спаслання Духа Святога Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Маці Касцёла. Гэты дзень вельмі важны для супольнасці каталікоў у Чавусах – бо гэта іх парафіяльнае свята.