Галоўным цэлебрантам ўрачыстай Літургіі быў Яго Эксцэленцыя Біскуп Юрый Касабуцкі, якога адмыслова запрасіў а. Гжэгаж, душпастыр Чавускай парафіі. Раздзяліць радасць з таго, што мясцовыя каталікі адзначаюць тытул касцёла, сабраліся святары дэканату, сястра з катэдральнай парафіі ў Магілёве, прадстаўнік піярскай супольнасці, а таксама шматлікія госці, у тым хор парафіі св. Антонія з Магілёва.
У гаміліі біскуп Юрый прыпомніў раз аб тым, што Найсвяцейшая Дзева не мела лёгкага жыцця, але мела шчаслівае жыццё, бо была заўсёды з Хрыстом.
На заканчэнне святой Імшы адбылося асвячэнне крыжа, які нядаўна быў пастаўлены пры галоўным уваходзе ў святыню.
Фотарэпартаж:
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/120-z-matsi-bozhaj-pa-zhytstsi-parafiyalnae-svyata-chavusakh#sigProGalleria5ba988801c