У Магілёўскай парафіі Ўнебаўзяцця НПМ адбылася ўпершыню пастырская сустрэча каталіцкага духавенства ўсходняй часткі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Гістарычна так склалася, што духоўнае сэрца нашай зямлі знаходзілася на ўсходзе сучаснай Беларусі. Бялынічы, хоча гэтага хто ці не – вось сапраўдная “Беларуская Чэнстахова”… І хоць няма велічнай святыні, страчаны (прынамсьці на дадзены момант) арыгінал слаўнай цудатворнага абраза, гэта не перашкаджае нам тут, на магілёўскай зямлі, славіць Бога за шматлікія ласкі, асаблівым чынам просячы заступніцтва Багародзіцы.